en
Лістапад 6 – Лістапад 12, 2023
Кіруючы клас

Перадвыбарчы марафон шчадротаў, Лукашэнка інструктуе партыі

Сітуацыя не змянілася
Перадвыбарчы марафон шчадротаў, Лукашэнка інструктуе партыі
Фото: kartinki.pibig.info

Кіруючы клас распачынае перадвыбарчы марафон шчодрасці праз падвышэнне заробкаў. З 1 студзеня ўрад павялічвае базавую стаўку, на аснове якой фармуюцца асноўныя даходы бюджэтнікаў. Першыя выплаты па абноўленай сістэме прыпадаюць якраз на апошнія этапы кампаніі – агітацыю і галасаванне.

Чыноўнікі разлічваюць унесці традыцыйныя для выбарчага перыяду паслабленні ў рэкламу і продаж алкаголю.

Кіруючы клас працягвае кансалідацыю базавага электарату з савецкім светапоглядам і настальгіяй. Лукашэнка павіншаваў беларусаў з дзяржаўным святам — днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Улады ўводзяць падатак на багатых беларусаў, які не прынясе істотных паступленняў у бюджэт. Аднак гэтыя навацыі маюць ідэалагічны падмурак і станоўча ўспрымаюцца прыхільнікамі сацыяльнай справядлівасці.

Сілавыя ведамствы падтрымліваюць рэпрэсіі на высокім узроўні, што дэматывуе апанентаў рэжыму ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці.

Праўладныя сацыёлагі заяўляюць пра падвышэнне рэйтынгаў даверу да палітычных партый. Паводле Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў палітычным партыям давяраюць на 14% болей беларусаў, чым у 2022 годзе. Лукашэнка інтэрпрэтуе рост падтрымкі як вынік асабістага ўмяшання, перафарматавання палітычнага поля і знішчэння прадэмакратычных партый.

Летам і восенню ўлады ліквідавалі 12 партый — як апазіцыйных, так і лаялісцкіх. Астатнія чатыры імітуюць ідэалагічны спектр і плюралізм меркаванняў. Аднак яны абмежаваныя ў крытыцы кіраўніцтва і дэманструюць безумоўную лаяльнасць рэжыму.

Праўладныя сацыёлагі зафіксавалі рэйтынг партыйнага даверу на адносна невысокім узроўні – каля 30%. Хутчэй за ўсё, гэта абумоўлена намерам не раздражняць Лукашэнку. Палітык традыцыйна не прымае іншыя грамадскія інстытуты (асабліва палітычныя партыі), што нясуць патэнцыйную рызыку для аднаасобнага кіравання краінай. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прадстаўнікамі чатырох сістэмных партый і акцэнтаваў увагу на прэзідэнцкім характары рэспублікі.

Такім чынам, кіруючы клас працягвае ствараць перадумовы для транзіту персаналісцкага рэжыму ў напрамку калектыўнага кіравання. Аднак гэтыя высілкі ўвесь час натыкаюцца на супраціў з боку прэзідэнта.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш