en
Травень 6 – Травень 12, 2024
Кіруючы клас

Нацбанк vs Урад: прайсці па лязе нажа без абвальнай дэвальвацыі

Сітуацыя не змянілася
Нацбанк vs Урад: прайсці па лязе нажа без абвальнай дэвальвацыі
Фота: free-images.com

Урад і Нацбанк пад наглядам прэзідэнцкай адміністрацыі спрабуюць стымуляваць эканамічны рост і перадухіліць абвальную дэвальвацыю. Кіруючы клас імкнецца пазбегнуць паўтарэння фінансавага крызісу-2011, калі інтэрнэт-актывісты ладзілі дэцэнтралізаваныя пратэсты на гарадскіх плошчах.

Кіруючы клас падтрымлівае эканамічны рост за кошт інвестыцый у дзяржкампаніі. Таксама стымулюецца ўнутраны попыт пры захаванні адносна невысокай афіцыйнай інфляцыі – 5,6% у гадавым вымярэнні. Валавы ўнутраны прадукт у студзені-сакавіку вырас на 4,1%.

Урад прасоўвае захады па стымуляванню эканомікі. Унутраны попыт падтрымліваецца за кошт крэдытнага “хапуна” і росту заробкаў. Даходы насельніцтва працягваюць расці. Саўмін прымусіў “Беларусбанк” запусціць пазыку на набыцце беларускіх тавараў па ільготнай стаўцы ў 4% гадавых (што ніжэй за афіцыйную інфляцыю). Эканамічны рост станоўча ўплывае на рэйтынгі даверу да дзяржінстытутаў.

У сваю чаргу Нацбанк імкнецца абмежаваць крэдытаванне насельніцтва — прынята рашэнне па павелічэнні працэнтных ставак па крэдытах на нерухомасць.

Маштабныя ўліванні ў дзяржсектар і закрэдытаванасць насельніцтва павялічваюць рызыку абвалу рубля і падзення даходаў насельніцтва. Гэта ўжо неаднойчы здаралася ў Беларусі — напрыклад, у 2008 і 2011 гадах.

У 2011-м абвал нацыянальнай валюты, фінансавы крызіс і рэзкае падзенне ўзроўню даходаў прывялі да росту напружанасці ў грамадстве. Па краіне пракацілася серыя акцый “маўклівага” пратэсту пад шыльдай “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Дзеі каардынаваліся праз інтэрнэт і былі дэцэнтралізаванымі — без выразных арганізатараў. На першых этапах сілавікі разгубіліся з-за маштабнасці акцый і самаарганізацыі пратэстоўцаў — і гэта пры тым, што напярэдадні паспяхова знішчылі арганізаваны пратэсны рух супраць фальсіфікацыі выбараў-2010. Тады сілавікі ўчынілі паслявыбарчы пагром структур грамадзянскай супольнасці і апазіцыі з маштабнымі зачысткамі. Тым не менш гэта не спыніла новую хвалю пратэстаў, ініцыяваную малавядомымі да гэтага часу актывістамі.

Такім чынам, кіруючы клас будзе імкнуцца пазбегнуць абвальнай дэвальвацыі. Абясцэньванне рубля будзе праводзіцца плаўна, каб пазбегнуць росту напружанасці ў грамадстве з-за рэзкага падзення дабрабыту.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш