en
Сакавік 18 – Сакавік 24, 2024
Кіруючы клас

“Мы рэквізуем гэты брыг!” Лукашэнка бярэ ўрокі ў Джэка-Вераб’я па экспрапрыяцыям ў бізнеса

Сітуацыя не змянілася
“Мы рэквізуем гэты брыг!” Лукашэнка бярэ ўрокі ў Джэка-Вераб’я па экспрапрыяцыям ў бізнеса
фота: kinopoisk.ru

Лукашэнка рыхтуецца да інстытуцыйнай трансфармацыі – фармавання Усебеларускага народнага сходу, а затым і прэзідэнцкіх выбараў. Таму ен ставіць набліжаных асоб у кіраўніцтва прадстаўнічых органаў рэжыму. Кіруючы клас працягвае папаўняць бюджэт за кошт экспрапрыяцый у прыватнага бізнесу. Грошы пасля пераразмяркоўваюцца на карысць дзяржавы і набліжаных да кіраўніцтва прадпрымальнікаў.

Лукашэнка працягвае расстаўляць набліжаных, правераных і найбольш лаяльных асобаў на ключавыя дзяржаўныя пасады. Так, у прыватнасці, старшынёй Палаты прадстаўнікоў стаў экс-кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі – Ігар Сяргеенка. Акрамя таго, палітык раздаў узнагароды дэпутатам і сенатарам. Такім чынам Лукашэнка ўмацоўвае пазіцыі ва ўладзе напярэдадні яе трасфармацыі праз увядзенне новага інстытута – Усебеларускага народнага сходу (УНС). УНС мусіць стаць калегіяльным органам. Аднак Лукашэнка разлічвае захаваць персаналісцкі характар рэжыму на неабмежаваны тэрмін.

Падаткавікі прымусілі прыватную стаматалагічную клініку даплаціць у бюджэт падаткі за схаваныя прыбыткі. Ініцыятыва была названа “добраахвотнай”. З аднаго боку, такая практыка “добраахвотных” выплат эканоміць час падаткавікоў, бо не патрабуе абгрунтавання прэтэнзій і выстаўлення фармальных абвінавачванняў. З іншага боку, прыватнікі вымушаны адкупацца. Інакш іх чакае працяглая працэдура адстойвання інтарэсаў у розных інстанцыях з невядомым фіналам. У выніку супрацьстаянне прадпрымальнікаў з падаткавікамі часта вядзе да закрыцця бізнесу з-за разнастайных бюракратычных перашкод і/або крымінальным пераследам з канфіскацыяй.

У прыватнага медцэнтра “Новы зрок” канфіскавалі BYN 17,06 млн. У дадатак чыноўнікі адабралі ліцэнзію “задняй датай” – з 2011 года, што, хутчэй за ўсё, азначае экспрапрыяцыю ўсёй маёмасці і сродкаў гэтага медычнага бізнесу.

Падаткавікі прыйшлі з праверкамі ў тры гандлёвыя цэнтры Мінска.

Паралельна кіруючы клас працягвае ўводзіць абмежаванні для дробных прадпрымальнікаў, што звязана з асабістай непрыяззю Лукашэнкі. Палітык мае вялікія сумневы наконт лаяльнасці гэтай групы насельніцтва. Да таго ж кіраўніцтва Беларусі не ў стане наладзіць поўны кантроль над ІП і самазанятымі з улікам іх колькасці. Лукашэнка аддае перавагу буйным прыватным інвестарам і бізнесоўцам, з якімі ён асабіста можа заключыць нефармальную дамову. Чыноўнікі збіраюцца скараціць спіс відаў дзейнасці для ІП і перагледзець яго для самазанятых. За 2023 год колькасць прадпрымальнікаў скарацілася болей чым на 10 тыс. чалавек. Апошнія заканадаўчыя ініцыятывы чыноўнікаў ставяць пад пагрозу існаванне 49 тысяч ІП.

Такім чынам, кіруючы клас працягне захады па папаўненні бюджэту за кошт прыватнага бізнесу з пераразмеркаваннем грошай на карысць дзяржсектара.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш