Ахоўнікі рэжыму плануюць рэпрэсіі нон-стоп, кіруючы клас рыхтуецца да выбараў
Кіруючы клас асцерагаецца аднаўлення пратэстаў у выпадку спынення рэпрэсій, а ахоўнікі рэжыму разлічваюць захаваць уплыў на беларускае кіраўніцтва. Улады рыхтуюць умовы для правядзення выбараў 2024 г.: заканчваюць ліквідацыю “лішніх” партый і кансалідуюць актыў праўладных арганізацый.
Намеснік начальніка ГУБАЗіКа пацвердзіў працяг пераследу апанентаў рэжыму і іншадумцаў. Палітвязням павялічваюць тэрміны ўтрымання за кратамі.
Праўладныя актывісты заклікаюць да яшчэ большай ізаляцыі і пазбаўлення палітычных правоў прыхільнікаў пераменаў. Штаб патрыятычных сіл прапанаваў абмежаваць вылучэнне кандыдата на пасаду прэзідэнта выключна праўладнымі арганізацыямі.
Напярэдадні палітычных кампаній Лукашэнка прызначае сілавікоў на ключавыя пасады ў ведамствы і арганізацыі, лаяльнасць якіх пад сумневам. Экс-супрацоўнік КДБ стаў кіраўніком Парку высокіх тэхналогій.
Нацбанк ажыццяўляе плаўную дэвальвацыю пасля маштабных уліванняў у эканоміку. Мэта — дапамагчы разгрузіць складскія запасы дзяржкампаній і стымуляваць экспарт прадукцыі. За год курс USD у адносінах да BYN вырас на 22,1%. Хаця ў ліпені насельніцтва і бізнес больш актыўна здавалі замежную валюту, чым набывалі.
У прыватным сектары захоўваецца аптымізм наконт эканамічнага развіцця. Чакаецца паляпшэнне ацэнак у адносінах да рызыкі вядзення спраў у Беларусі. Бізнесоўцы актыўна выкарыстоўваюць анлайн-пляцоўкі (такія як Wildberries), дзе іх прысутнасць і аб’ёмы продажаў павялічваюцца — у тым ліку на рынкі СНД.
У дзяржкампаніях павялічваюцца складскія запасы; час ад часу падае вытворчасць. Гэта вядзе да скарачэння занятасці і праблем з налічэннем зарплаты. На «Полацк-Шкловалакно» работнікам прапануюць браць заробак ежай і ўласнымі вырабамі.
Кіруючы клас працягвае перафарматаванне партыйнага поля напярэдадні кампаніі па выбарах у парламент і мясцовыя саветы. Вярхоўны Суд ліквідаваў дзве праўладныя палітпартыі.
Кіруючы клас плануе вырашыць кадравыя праблемы ў сістэме аховы здароўя. Улада павялічыць набор студэнтаў па мэтавым накіраванні з абавязковай пяцігадовай адпрацоўкай у дзяржустановах.
Сілавікі працягваюць павялічваць унёсак у напаўненне бюджэту. З пачатку года мытнікі канфіскавалі BYN 10,5 млн ці амаль у 2,5 разы болей грошай, чым за аналагічны леташні перыяд.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі