en
Ліпень 31 – Жнівень 6, 2023
Грамадства і партыі

Каардынацыйная Рада павялічвае ўплыў на кадравую палітыку АПК, напружанасць у дэмсілах расце

Сітуацыя не змянілася
Каардынацыйная Рада павялічвае ўплыў на кадравую палітыку АПК, напружанасць у дэмсілах расце
фото: офис Светланы Тихановской

Дэмсілы паляпшаюць празрыстасць дзейнасці перад грамадзянамі праз арганізацыю Каардынацыйнай радай публічных справаздач ад Кабінета Ціханоўскай. Пры гэтым унутры саміх арганізацый павялічваецца напружанасць і расце колькасць канфліктаў.

Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета выступілі са справаздачай перад Каардынацыйнай радай. КР умацоўвае пазіцыі ў дэмакратычным руху і набірае большую вагу ў кадравай палітыцы Кабінета Ціханоўскай.

Папулярная сярод беларусаў Варшавы пляцоўка “Беларускі моладзевы хаб” прыпыніла дзейнасць у выніку ўнутрыарганізацыйных непаразуменняў.

Валер Цапкала спрабуе дэматываваць прыхільнікаў кааліцыі Ціханоўскай і аб’яднаць вакол сябе апазіцыянераў, незадаволеных дзейнасцю АПК. Аднак жорсткая крытыка “Марафона салідарнасці”, адной з самых паспяховых фандрайзінгавых ініцыятыў дэмсіл, не спрычынілася да росту падтрымкі Цапкалы.

ЕС увёў санкцыі супраць 38 грамадзян Беларусі і трох беларускіх кампаній з-за вайны ва Украіне. Гэта вынік паспяховай акцыі дэмсіл: на фоне правакацыйных дзеянняў і заяў з боку беларускага кіраўніцтва апазіцыя дамаглася ўзмацнення забарон у дачыненні да рэжыма Лукашэнкі.

Дэмсілы паляпшаюць адносіны з украінскім кіраўніцтвам і развіваюць стасункі на розных узроўнях. Прадстаўнікі Кабінета і Офіса Ціханоўскай правялі сустрэчу з кіраўнікамі палка Каліноўскага.

 Святлана Ціханоўская працягвае прасоўваць павестку ГС на міжнародным узроўні: дэмакратычная лідарка Беларусі прыме ўдзел у мерапрыемствах Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Незалежныя журналісты-расследавальнікі спрабуюць ціснуць на буйных бізнесоўцаў з атачэння Лукашэнкі, каб выклікаць іх незадаволенасць рэжымам праз фінансавыя страты з-за санкцый. Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з партнёрамі з літоўскага LRT і ісландскага Heimildin, а таксама пры падтрымцы ініцыятыў “Кіберпартызаны” і OCCRP распавялі пра нюансы вядзення бізнесу Аляксандрам Машэнскім, уладальнікам кампаніі “Санта Брэмар”.

На трэція ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі дэмсілы мабілізуюць палітэміграцыю на міжнародную акцыю. “Дзень салідарнасці” мае прайсці ў 23-х гарадах свету.

У гэты ж час мабілізацыйны патэнцыял дэмакратычнага руху ўнутры краіны скарачаецца з-за несупынных маштабных рэпрэсій і эміграцыі актыва. Гэта непазбежна прывядзе да больш крытычных дыскусій і росту напружанасці — асабліва ў кантэксце набліжэння выбараў у беларускі парламент і мясцовыя саветы цягам 2024 года.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш