en
Красавік 22 – Красавік 28, 2024
Грамадства і партыі

Выбары ў КР: запатрабаванасць супольнай пляцоўкі дэмсіл

Сітуацыя палепшылася

Выбары новага складу Каардынацыйнай Рады прыцягваюць увагу незалежных медыя дзякуючы высокай актыўнасці кандыдатаў. Колькасць кандыдатаў у КР сведчыць пра запатрабаванасць пляцоўкі і павялічвае вагу гэтага інстытута ў канфігурацыі дэмакратычнага руху. Ціханоўская замацоўвае дыпламатычныя посьпехі дэмсіл і працягвае сустрэчы на высокім узроўні з прасоўваннем павесткі грамадзянскай супольнасці: ізаляванне рэжыму Лукашэнкі і падтрымка грамадзянскай супольнасці, свабоды перасоўвання і змякчэнне абмежаванняў для беларусаў.

Выбары ў КР: запатрабаванасць супольнай пляцоўкі дэмсіл

Выбары ў Каардынацыйную Раду прыцягваюць увагу незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. Нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі выбары ў КР сведчаць аб высокай увазе да гэтага інстытуту дэмакратычнага руху. На 80 месцаў  прэтэндуюць каля 270 кандыдатаў з 12 выбарчых спісаў.

Жорсткія крытыкі кааліцыі Ціханоўскай (Пазняк, Цапкалы і Карач) адмовіліся ад вылучэння сваіх спісаў на выбарах у КР. Гэта можа быць звязана як з іх невысокай папулярнасцю, так і апасеннямі рэпутацыйных стратаў.

Палітычныя амбіцыі часткі ваяроў і вылучэнне ў новы склад Каардынацыйнай Рады выклікалі крызіс у Палку Каліноўскага.

Дэмсілы працягваюць развіваць дыпламатычныя поспехі ў дачыненнях з заходнімі сталіцамі.

Падчас візіту на Мальёрку Ціханоўская ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС. Ціханоўская плануе афіцыйны візіт у Осла і сустрэчы з уладамі Нарвегіі.

Дэмакратычная лідарка прасоўвае інтарэсы грамадзянскай супольнасці, у тым ліку павелічэнне фінансавання незалежных медыя і арганізацый ГС, падтрымку і рэабілітацыю палітзняволеных. Дэмсілы заклікаюць сінхранізаваць санкцыі заходніх сталіц у адносінах да рэжыма Лукашэнка.

Дзякуючы камунікацыі дэмсіл з літоўскімі палітыкамі атрымалася прадухіліць абмежавальныя захады ў дачыненні да беларусаў з відамі на жыхарства у Літве. Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь.

Лукашэнка вымушаны рэагаваць на найбольш адчувальныя для палітыка пытанні асабістых і звязаных з яго блізкім асяроддзем актываў у адказ на міжнародную актыўнасць дэмсіл і раследаванні. Офіс Ціханоўскай заявіў аб працы кіпрскага ўраду над выяўленнем актываў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.

Такім чынам, дзякуючы медыя і актыўнасці кандыдатаў, выбары ў КР прыцягваюць ўвагу, што спрыяе павелічэнню ўдзелу ў галасаванні.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 30 – Кастрычнік 6
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш