Выбары ў КР: запатрабаванасць супольнай пляцоўкі дэмсіл
Выбары новага складу Каардынацыйнай Рады прыцягваюць увагу незалежных медыя дзякуючы высокай актыўнасці кандыдатаў. Колькасць кандыдатаў у КР сведчыць пра запатрабаванасць пляцоўкі і павялічвае вагу гэтага інстытута ў канфігурацыі дэмакратычнага руху. Ціханоўская замацоўвае дыпламатычныя посьпехі дэмсіл і працягвае сустрэчы на высокім узроўні з прасоўваннем павесткі грамадзянскай супольнасці: ізаляванне рэжыму Лукашэнкі і падтрымка грамадзянскай супольнасці, свабоды перасоўвання і змякчэнне абмежаванняў для беларусаў.
Выбары ў Каардынацыйную Раду прыцягваюць увагу незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. Нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі выбары ў КР сведчаць аб высокай увазе да гэтага інстытуту дэмакратычнага руху. На 80 месцаў прэтэндуюць каля 270 кандыдатаў з 12 выбарчых спісаў.
Жорсткія крытыкі кааліцыі Ціханоўскай (Пазняк, Цапкалы і Карач) адмовіліся ад вылучэння сваіх спісаў на выбарах у КР. Гэта можа быць звязана як з іх невысокай папулярнасцю, так і апасеннямі рэпутацыйных стратаў.
Палітычныя амбіцыі часткі ваяроў і вылучэнне ў новы склад Каардынацыйнай Рады выклікалі крызіс у Палку Каліноўскага.
Дэмсілы працягваюць развіваць дыпламатычныя поспехі ў дачыненнях з заходнімі сталіцамі.
Падчас візіту на Мальёрку Ціханоўская ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС. Ціханоўская плануе афіцыйны візіт у Осла і сустрэчы з уладамі Нарвегіі.
Дэмакратычная лідарка прасоўвае інтарэсы грамадзянскай супольнасці, у тым ліку павелічэнне фінансавання незалежных медыя і арганізацый ГС, падтрымку і рэабілітацыю палітзняволеных. Дэмсілы заклікаюць сінхранізаваць санкцыі заходніх сталіц у адносінах да рэжыма Лукашэнка.
Дзякуючы камунікацыі дэмсіл з літоўскімі палітыкамі атрымалася прадухіліць абмежавальныя захады ў дачыненні да беларусаў з відамі на жыхарства у Літве. Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь.
Лукашэнка вымушаны рэагаваць на найбольш адчувальныя для палітыка пытанні асабістых і звязаных з яго блізкім асяроддзем актываў у адказ на міжнародную актыўнасць дэмсіл і раследаванні. Офіс Ціханоўскай заявіў аб працы кіпрскага ўраду над выяўленнем актываў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі.
Такім чынам, дзякуючы медыя і актыўнасці кандыдатаў, выбары ў КР прыцягваюць ўвагу, што спрыяе павелічэнню ўдзелу ў галасаванні.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі