en
Красавік 29 – Травень 5, 2024
Грамадства і партыі

Кібервайна з рэжымам – 2:0 на карысць супраціву

Сітуацыя не змянілася

Кіберпартызаны наносяць адчувальныя рэпутацыйныя і фінансавыя страты рэжыму Лукашэнкі. Кіберактывісты паспяхова атакавалі ўнутраныя сеткі дзяржгіганта “Гродна-Азот” і злілі базу паведамленняў з узламанага сайта КДБ. Інтарэс да выбараў у Каардынацыйную раду ўзрастае разам з павелічэннем вагі гэтай платформы дэмруху ў камунікацыі з ЕС.

Кібервайна з рэжымам – 2:0 на карысць супраціву

«Кіберпартызаны» выклалі ў сеціва паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт за дзевяць гадоў. Сілавікі дэзарыентаваны і вымушаныя адмоўчвацца, каб не прыцягваць дадатковую ўвагу да паспяховай атакі кіберпартызан. Уразлівасць лічбавай інфраструктуры рэжыма сведчыць аб кадравым дэфіцыце і падзенні якасці кіравання. Рэжым робіць стаўку на рэсаветызацыю, ідэалагічную лаяльнасць і кадравыя чысткі, што ў выніку вядзе да прафесійнай дэградацыі ва ўсіх сферах. Хутчэй за ўсё, атака кіберпартызанаў нанесла істотны ўдар па спецслужбе з пераглядам яе апаратнай вагі ў кіруючым класе і кадравымі ратацыямі.

Незалежныя медыя і актывісты дэмруху распачалі публічную кампанію  супрацьдзеяння таталітарызацыі грамадства. Журналісты выкрываюць даносчыкаў і тэлефануюць ім для высвятлення іх пазіцыі, што зніжае матывацыю прыхільнікаў рэжыму ў саўдзеле ў рэпрэсіях. 

Кіберпартызаны паўторна атакавалі сеткі буйнога дзяржпрадпрыемства “Гродна Азот” з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Гэтыя дзеянні падтрымліваюць у інфармацыйным парадку дня пытанне вызвалення палітзняволеных, хаця пакуль не прыводзяць да відавочных саступкаў з боку рэжама.

Ініцыятывы кааліцыі Ціханоўскай па падтрымцы палітычных зняволеных і іх сем’яў прыносіць плён. У Нарвегіі створаны Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў.

Палітарганізацыі ўзмацняюць свае пазіцыі на міжнародным узроўні. Беларускія дэмсілы і Еўрапарламент падпісалі Пагадненне пра супрацоўніцтва. Роля АПК і Каардынацыйнай рады ў інфраструктуры дэмакратычнага руху павялічваецца, што прыцягвае дадатковую ўвагу да выбараў і матывацыю па ўдзелу ў галасаванні на выбарах у КР. 

Злітая база даносаў у КДБ актывізавала дыскусію ў грамадзянскай супольнасці наконт люстрацыі, дэкамунізацыі і дэсаветызацыі беларускага грамадства. Некалькі актывістаў былі выключаныя са спісу “Аб’яднання палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя „Салідарнасць“ па выбарах у КР з-за абвінавачванняў у даносах.

Такім чынам, выбары ў КР павялічваюць увагу грамадства да гэтай платформы дэмакратычнага руху з магчымым падвышэннем рэйтынгаў даверу і ўдзелу ў галасаванні.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш