en
Студзень 9 – Студзень 15, 2023
Грамадства і партыі

Дэмсілы прытрымліваюцца санкцыйнага ціску на рэжым, Кабінет стварае вайсковыя фармаванні ва Украіне

Сітуацыя не змянілася

Аб’яднаны пераходны кабінет узмацняе сілавы складнік і ініцыюе стварэнне новай беларускай вайсковай часткі ва ўзброеных сілах Украіны ў сітуацыі дыстанцыянавання добраахвотніцкіх фармаванняў (“Полк Каліноўскага”, батальён “Тэрор” і “Пагоня”) ад дэмакратычных сіл. Крытыкі адзінай павесткі дэмсіл з жорсткай санкцыйнай рыторыкай спрабуюць узмацніць свае пазіцыі на фоне пашырэння рэпрэсій у Беларусі і адсутнасці відавочных вынікаў санкцый.

Дэмсілы на чале з Святланай Ціханоўскай канцэнтруюць высілкі на далейшай дэлегітымізацыі, палітычнай ізаляцыі і падтрыманні санкцыйнага ціску ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Кабінет таксама факусуе ўвагу на камунікацыі з грамадствам з падтрыманнем антываенных настрояў, стварэнні беларускіх фармаванняў ва Ўзброеных сілах Украіны.

Шэраг былых палітвязняў і сваякоў вязняў беларускіх турмаў і калоній абвясцілі пра аб’яднанне і выступілі з адкрытым зваротам да грамадства і сусветных палітыкаў.

Варта зазначыць, што сярод сваякоў палітзняволеных няма аднадумства наконт карэкатвання стратэгіі дэмсіл у дачыненні да рэжыма Лукашэнкі, у тым ліку адмовы ад санкцыйнай рыторыкі наўзамен на вызваленне палітзняволеных.

У сваю чаргу, Святлана Ціханоўская выступіла з ініцыятывай стварыць міжнародны траставы фонд у падтрымку рэпрэсаваных беларусаў.

Дэмсілы захоўваюць свой уплыў на павестку адносін заходніх сталіц з афіцыйным Мінскам. Лідар дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская выступіць на сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

Кабінет Ціханоўскай дамаўляецца з літоўскім урадам аб выдачы грамадзянам Беларусі дакументаў наўзамен пратэрмінаваных пашпартоў.

Сілавы блок АПК працягвае развіваць кантакты і ўзаемадзеянне з украінскімі ўладамі. Прадстаўнік Кабінету па абароне і нацбяспецыі Валер Сахашчык заяўляе аб дамоўленасці з афіцыйным Кіевам наконт фармавання новай беларускай вайсковай часткі ва Украіне.

Палітарганізацыі не спыняюць камунікацыю са сваімі прыхільнікамі ў сітуацыі ўзмацнення рэпрэсій і пашырэння пераследу іншадумцаў за публічную дзейнасць. Нягледзячы на арышт лідара Андрэя Дзмітрыева, актыў “Гавары праўду” працягвае анлайн-дыскусіі і дэбаты з прыхільнікамі. Пры гэтым палітпартыі імкнуцца не афішаваць партыйныя і ўнутрыарганізацыйныя мерапрыемствы з-за перасцярогі рэпрэсій.

Такім чынам, рыторыка дэмсіл працягне радыкалізавацца на фоне звужэння прасторы для легальнай публічнай дзейнасці ў Беларусі.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш