en
Кастрычнік 7 – Кастрычнік 13, 2024
Грамадства і партыі

Дэмакратычныя сілы: у пагоні за Гаагай для Лукашэнкі

Сітуацыя не змянілася
Дэмакратычныя сілы: у пагоні за Гаагай для Лукашэнкі
фота: elements.envato.com

Дэмакратычныя сілы замацоўваюць поспехі ў камунікацыі з урадамі краін Еўрасаюза і абароне інтарэсаў палітэміграцыі. Кампанія па прыцягненні да адказнасці рэжыму Лукашэнкі праз Міжнародны суд у Гаазе ўзмацняе перамоўныя пазіцыі дэмсіл у справе вызвалення палітзняволеных. Аднак палітарганізацыі працягваюць губляць уплыў на ўнутрыбеларускі парадак дня.

У Партугаліі плануецца прыняць закон, які спросціць атрыманне беларусамі гуманітарных візаў і прытулку. Гэта вынік працы Офіса Святланы Ціханоўскай — лідарка дэмакратычных сіл апошнім разам наведвала Партугалію з працоўным візітам у траўні. Акрамя таго, з лістапада 2023 года ў партугальскім парламенце дзейнічае група па падтрымцы Беларусі.

Дэмакратычныя сілы разлічваюць сфармаваць кааліцыю краін па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці праз Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. У Осла Святлана Ціханоўская правяла перамовы з кіраўніцай шведскага МЗС — у тым ліку наконт падтрымкі пазову супраць беларускага дыктатара. Напярэдадні Нарвегія далучылася да санкцый ЕС супраць афіцыйнага Мінска. Таксама тэма міжнароднага пераследу Лукашэнкі будзе ўздымацца падчас афіцыйнага візіту лідаркі дэмакратычнай Беларусі ў Берлін.

Кампанія дэмсіл па прыцягненні рэжыму да адказнасці праз МКС з’яўляецца адной з самых выніковых. Яна істотна ўзмацняе перамоўныя пазіцыі дэмсіл у справе вызвалення палітзняволеных.

Дэлегацыя па Беларусі ў Еўрапарламенце заявіла пра падтрымку дэмакратычнага руху і развіцце супрацы з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай. Яшчэ ў 2023 годзе дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Міжнародны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі.

У грамадзянскай супольнасці ўзмацняюцца пазіцыі крытыкаў санкцыйнага падыходу. Экс-кандыдат у прэзідэнты-2020 і былы палітзняволены Дзмітрыеў заклікаў еўрапейскія сталіцы перагледзець палітыку ў адносінах да Беларусі. Ен прапанаваў вярнуць еўрапейскіх паслоў у Беларусь.

У Каардынацыйнай Радзе прыхільнікі вяртання амбасадараў краін ЕС у Беларусь знаходзяцца ў меншасці. Апазіцыя фактычна не ўплывае на выпрацоўку агульнага парадку дня дэмсіл, які потым транслюецца Ціханоўскай у камунікацыі з заходнімі лідарамі.

Такім чынам, наўрад ці кааліцыя Ціханоўскай павялічыць аўдыторыю санкцыйнай рыторыкай і дыпламатычнымі поспехамі. Дэмсілы на чале з Ціханоўскай рызыкуюць сутыкнуцца з ростам уплыву і папулярнасці палітыкаў, якія прасоўваюць унутрыбеларускі парадак дня.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш