en
Сакавік 11 – Сакавік 17, 2024
Кіруючы клас

“Хросны Бацька”: глыбока эшаланаваная сістэма Лукашэнкі

Сітуацыя не змянілася
“Хросны Бацька”: глыбока эшаланаваная сістэма Лукашэнкі
Карыкатура: charter97.org

Лукашэнка спрабуе захаваць пазіцыі і персаналісцкі характар рэжыму ў новай уладнай канфігурацыі. Гэта адбываецца пасля саступак палітыка на карысць іншых уладных інстытутаў і наменклатуры ў выніку крызісу 2020 года. Лукашэнка расстаўляе найбольш набліжаныхзвязаных з ім персанальна і адданых асобаў на кіраўнічыя пасады. Хутчэй за ўсё, з цягам часу ен паспрабуе замацаваць непатысцкія тэндэнцыі ў дзяржаўным кіраўніцтве з перадачай улады найбольш блізкай асобе з кола сваякоў.

Лукашэнка выбудаваў персаналісцкі рэжым са шматлікімі псеўдапрадстаўнічымі інстытуцыйнымі надбудовамі — апошнія прызначаны для перадухілення пагроз манапольнай уладзе. Гэтыя шматузроўневыя інстытуты-фільтры страхуюць кіраўніка і яго прыспешнікаў ад выклікаў як з боку грамадства, так і наменклатурных групаў.

Глыбока эшаланаваная сістэма зводзіць да мінімуму працэдурнае адхіленне Лукашэнкі ад улады. Тады як народныя хваляванні і паўстанне супраць выбарчых фальсіфікацый жорстка падаўляюцца ахоўнікамі рэжыму (пасля пратэстаў 2020 года працягваецца яшчэ і прэвентыўная зачыстка грамадства ад іншадумства). Пры гэтым змова сярод сілавікоў прадухіляецца канкурэнцыяй між шматлікімі ведамствамі з асабістым наглядам Лукашэнкі, а таксама несупыннымі кадравымі ратацыямі.

У першыя гады прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнка імкнуўся засцерагчыся ад магчымых пагроз працэдурнага (заканадаўчага) адхілення ад пасады праз стварэнне двухпалатнага парламента. Пасля рэферэндума 1996 года замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў створаны двухпалатны Нацыянальны сход.

Чальцы верхняй палаты Нацыянальнага сходу не абіраюцца наўпрост выбарцамі, а вызначаюцца на паседжаннях мясцовых саветаў. Пры гэтым мясцовыя саветы ўбудаваны ў прадстаўнічую вертыкаль, а іх чальцы — лаяльныя рэжыму прадстаўнікі мясцовай дзяржаўнай ці гаспадарчай вертыкалі.

У 2024 годзе ствараецца новы інстытут рэжыму ў якасці надбудовы над іншымі прадстаўнічымі органамі – Усебеларускі народны сход (УНС). Ва УНС кааптуюцца вылучэнцы ад мясцовых саветаў і парламента, GoNGO, палітпартый і дзяржаўных органаў. Прычым гэты прадстаўнічы орган рэжыму з пашыранымі паўнамоцтвамі кіруецца прэзідыумам, куды адфільтроўваюцца найбольш лаяльныя Лукашэнку асобы. Палітык спрабуе стварыць з УНС яшчэ адзін дадатковы фільтр у якасці гарантый для захавання асабістай улады на неабмежаваны час.

У дадатак Лукашэнка расстаўляе на ўладных пасадах асобаў з блізкага асяроддзя — у тым ліку, з сямейнага кола. Сярод іншых у сенатары вылучылі галоўнага лекара Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірыну Абельскую, якую ў медыя называюць маці малодшага сына Лукашэнкі – Мікалая.

Лукашэнка працягвае перасоўваць акцэнты наконт зыходу з пасады ў плоскасць трансфармацыі сістэмы ўлады. Палітык разлічвае захаваць вядучую ролю ў новай уладнай канфігурацыі. 

Такім чынам, працягваецца перацягванне ўладнага каната між наменклатурнымі групамі і Лукашэнкам. Наўрад ці дыктатар пагодзіцца з роляй “першага сярод роўных” у сістэме калегіяльнага кіравання. Палітык будзе імкнуцца захаваць паўнату ўлады з сумяшчэннем пасадаў прэзідэнта і старшыні УНС.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш