en
Чэрвень 10 – Чэрвень 16, 2024
Кіруючы клас

Выбары Лукашэнкі-2025: на экранах — барацьбіт з карупцыяй

Сітуацыя не змянілася
Выбары Лукашэнкі-2025: на экранах — барацьбіт з карупцыяй
Фото: https://elements.envato.com/ru/

Лукашэнка разлічвае надбавіць асабістыя рэйтынгі даверу падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкай кампаніі. Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ажыццяўляе ратацыю ў медыйнай вертыкалі для выхаду на новыя аўдыторыі — тых, хто знаходзіцца па-за колам лаялістаў. У той жа час дыктатар ладзіць антыкарупцыйную кампанію і спрабуе адмежавацца ад чыноўнікаў.

Лукашэнка пачаў агітацыйную кампанію ў рамках падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў — і перш-наперш узяўся за карэкцыю медыйнай палітыкі. Ен разлічвае зменшыць уплыў Крамля на інфармацыйны парадак дня. Новапрызначаны кіраўнік Міністэрства інфармацыі Маркаў крытычна адносіцца да адыёзнай прапаганды і прыхільнікаў “рускага свету”.

Кіруючы клас намагаецца абнавіць дзяржаўную ідэалогію — і зрабіць яе больш прывабнай для шырокіх колаў грамадства. Ідэолагі ўводзяць у абарот паняцце “беларускі свет”. Як вынік, частка істэблішмэнта стала дэманстратыўна адмяжоўвацца ад наратываў “рускага свету”.

Варта падкрэсліць: сілавікі рэпрэсуюць найбольш актыўных прыхільнікаў “рускага свету”, якія крытычна настроены ў дачыненні да рэжыму.

Лукашэнка ўвесь час кіравання дзяржавай эксплуатуе антыкарупцыйную тэматыку. Падчас “прэзідэнцкай кампаніі” у 1994 годзе ен называў змаганне з хабарніцтвам і кумаўством ключавым кірункам працы ў выпадку перамогі. Пасля прыходу да ўлады палітык падтрымлівае на экранах ТБ вобраз барацьбіта з карупцыяй — асабліва напярэдадні выбараў.

На нарадзе з урадам большую частку часу Лукашэнка прысвяціў антыкарупцыйнай тэматыцы і затрыманням сярод топ-чыноўнікаў. Пасля маштабнай зачысткі пратэснага руху і грамадзянскай супольнасці ўвага сілавікоў скіроўваецца на чыноўнікаў і дзяржсектар эканомікі.

Нягледзячы на пачатак агітацыі, кіруючы клас рыхтуе грамадскае меркаванне да чарговага скарачэння сацыяльных гарантый — гэтым разам змены актуальныя для шматдзетных сем’яў.

Увядзенне непапулярных захадаў напярэдадні выбараў сведчыць аб пагаршэнні зваротнай сувязі з грамадствам. Напярэдадні 2020 года Лукашэнка, а следам і дзяржапарат, прытрымліваліся ковід-дысідэнцкіх поглядаў, якія выклікалі рост незадаволенасці насельніцтва.

Аднак беларускае кіраўніцтва імкнецца пазбегнуць выбуху пратэснай актыўнасці ў выніку скарачэння “сацыяльнага пірага”. Чыноўнікі “размазваюць” абмежаванні па розных сацыяльных групах.

Дзяржава Лукашэнкі паслядоўна скарачае сацыяльныя абавязкі перад рознымі групамі насельніцтва з-за бюджэтных пераразмеркаванняў на карысць слупоў рэжыму. Сродкі накіроўваюцца на карысць беніфіцыяраў палітыкі позняга Лукашэнкі: сілавікоў, прапагандыстаў і кіраўніцтва дзяржсектара эканомікі.

Такім чынам, наўрад ці вышэйшае кіраўніцтва ў бліжэйшы час адважыцца павялічыць маштабныя непапулярныя меры, якія могуць выклікаць пратэсную мабілізацыю людзей. У Лукашэнкі не загаілася траўма ад рэвалюцыі-2020, таму палітык імкнецца падтрымліваць папулісцкую сувязь з народам. Аднак гэта не выключае паступовае пераразмеркаванне сродкаў на карысць слупоў рэжыму за кошт іншых груп насельніцтва.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш