en
Кастрычнік 21 – Кастрычнік 27, 2024
Кіруючы клас

Выбары-2025: у прадчуванні “чорных лебедзяў”

Сітуацыя пагоршылася
Выбары-2025: у прадчуванні “чорных лебедзяў”
фота: elements.envato.com

Рэжым ладзіць прэзідэнцкую кампанію датэрмінова і ў максімальна кароткі час. Электаральны перыяд прыпадае на калядныя святы, што спрыяе правядзенню незаўважнай кампаніі ў дэпалітызаваным грамадстве. Улады разлічваюць прадухіліць пратэсную мабілізацыю грамадства.

Прапагандысты імкнуліся да апошняга захаваць інтрыгу вакол чарговага прэзідэнцкага тэрміну Лукашэнкі. Аднак дакументы аб вылучэнні дыктатара былі пададзены ў Цэнтрвыбаркам першымі.

Пры гэтым захаванне інтрыгі прынесла пэўныя эфекты: грамадства сканцэтравала ўвагу на дыскусіях аб уладным транзіце і патэнцыйных пераемніках. Варта зазначыць: частка дзяржапарату ўжо даўно дэманструе стомленасць ад доўгага праўлення Лукашэнкі. Рэферэндум-2022 мусіў фармалізаваць дамову кіруючага класа з дыктатарам наконт умоў перадачы паўнамоцтваў. Але Лукашэнка перайграў наменклатуру і вярнуў паўнату ўлады. Размовы аб чарговым апошнім прэзідэнцкім тэрміне Лукашэнкі змякчаюць напружанасць у асяроддзі прыхільнікаў перамен, асабліва на фоне працяглай аўтарытарнай рэакцыі.

Кіруючы клас перанес дату выбараў на 26 студзеня 2025 года. Кампанія прызначана на паўгады раней за тэрмін, калі яны павінны праводзіцца – 20 ліпеня 2025 г.  Пры гэтым Лукашэнка адмовіўся ад адной з найбольш верагодных дат выбараў, 23 лютага. Раней сілавікі дэмсіл з BelPol са спасылкай на інсайдарскую інфармацыю паведамлялі менавіта пра апошнюю нядзелю лютага ў якасці асноўнага дня галасавання. Перанос можа быць звязаны з імкненнем прадухіліць уплыў “чорных лебедзяў” на хаду кампаніі.

Адным з такіх адмоўных фактараў могуць стаць чарговыя беларуска-расійскія вайсковыя манеўры. Так, на 2025 год запланаваны вучэнні “Захад 2025”. Мінулыя маштабныя манеўры “Захад 2022” скончыліся ўварваннем расійскіх войск ва Украіну ў апошнія дні электаральнай кампаніі. Крамлеўская агрэсія выклікала пратэсную мабілізацыю беларускага грамадства падчас лютаўскага рэферэндума 2022 г. Супраціў не набыў маштабаў 2020 г. Аднак у асноўны дзень галасавання дэмакратычныя сілы мабілізавалі значную частку прыхільнікаў. У дзень галасавання ахоўнікі рэжыму затрымалі болей за 700 чалавек. Як вынік, кіруючы клас працягвае рабіць адну з асноўных ставак на сілавікоў падчас кампаніі-2025.

Яшчэ адным адмоўным фактарам можа стаць запавольванне эканомікі з неспрыяльнымі прагнозамі на 2025-ы. Пры гэтым напрыканцы года заробкі ў Беларусі традыцыйна павялічваюцца за кошт прэміяльных і іншых выплат (якія пасля змяншаюцца ў першыя месяцы новага года). У студзені якраз напярэдадні выбараў бюджэтнікі і работнікі дзяржсектара атрымаюць падвышаныя заробкі, што мусіць стаць дадатковым стымулам для падтрымкі нязменнага лідара.

У якасці альтэрнатыўных кандыдатаў могуць быць вылучаны асобы, якія засведчылі лаяльнасць падчас палітычнага крызісу 2020 года. Экс-кандыдат у прэзідэнты Канапацкая актыўна крытыкавала Ціханоўскую падчас выбараў-2020. У сваю чаргу лідар ЛДП Гайдукевіч зняў сваю кандыдатуру на карысць Лукашэнкі ў 2020-м. Зараз кіруючы клас тэстціруе рэакцыю грамадства на патэнцыйнае вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. 

Такім чынам, рэжым разчлівае арганізаваць маштабную мабілізацыю бюджэтнікаў і работнікаў дзяржсектара на датэрміновае галасаванне. Лукашэнка плануе такім чынам абнавіць унутраную і знешнюю легітымнасці.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 4 – Лістапад 10
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш