en
Лістапад 4 – Лістапад 10, 2024
Кіруючы клас

Выбары-2025: прымус грамадства да татальнай лаяльнасці рэжыму Лукашэнкі

Сітуацыя пагоршылася
Выбары-2025: прымус грамадства да татальнай лаяльнасці рэжыму Лукашэнкі
фота: elements.envato.com

Кіруючы клас імкнецца прадэманстраваць мабілізацыю беларусаў у падтрымку дзяржаўнага курса і лідара рэжыму. Гэта сведчыць аб фармаванні тэндэнцый да татальнага кантролю і ідэалагізацыі грамадства. Гульні па перацягванні ўладнага канату паміж дыктатарам і наменклатурай працягваюцца.

Прапагандысты ладзяць маштабную агітацыйную кампанію ў падтрымку Лукашэнкі. У адрозненні ад 2020 года дыктатар вымушаны асабіста ўдзельнічаць у выбарчых мерапрыемствах – ен працягвае тур па рэгіенах.

Кіруючы клас робіць прапагандысцкія захады, каб прадэманстраваць кансалідацыю грамадства вакол дзяржаўнага курса. У дзяржсектары працягваюцца кампаніі па зачыстцы ад іншадумцаў і ідэалагічным прымусе да лаяльнасці.

Выбары ладзяцца ў закрытым рэжыме сілавой спецаперацыі. Лукашэнка сабраў на нараду па сваім пераабранні Качанаву, кіраўніцтва сілавых ведамстваў і адміністрацыі Прэзідэнта, вярхі рэгіянальнай вертыкалі і Цэнтрвыбаркама.

Арганізатары выбараў ствараюць камфортныя ўмовы для маніпуляцый: улады засакрэчваюць чальцоў тэрытарыяльных выбаркамаў.

Ахоўнікі рэжыму праводзяць маштабную акцыю затрыманняў актывістаў у рэгіенах.

Кіруючы клас пераймае расійскі досвед — і ўводзіць элементы “кіруемай дэмакратыі”. Роля праўладных партый і GoNGO у палітычнай сістэме падвышаецца. У дадатак да Лукашэнкі Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў шэсць ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Падчас агітацыйнай кампаніі кандыдаты ад сістэмных палітпартый і GoNGO падсвечваюць прывабнасць Лукашэнкі для электарату. Прэтэндэнт у прэзідэнты ад кампартыі нават падпісаўся за вылучэнне Лукашэнкі.

Паліттэхнолагі рэжыму тэсціруюць прывабнасць Ганны Канапацкай для пратэстнай аўдыторыі. Экс-парламентарка імкнецца заняць нішу прадстаўніцы інтарэсаў па-за сістэмнай апазіцыі. Прапагандысты разлічваюць адцягнуць актыў ад лідаркі дэмакратычных сіл Ціханоўскай і зменшыць яе ўплыў на міжнародны парадак дня ў дачыненні да Беларусі.

Частка наменклатуры працягвае падрыхтоўку да пераходнага перыяду. Гэта звязана з натуральнымі чыннікамі старэння Лукашэнкі. Альтэрнатыўныя вылучэнцы прадстаўляюць тры з чатырох сістэмных палітычных партыі і дзве буйныя GoNGO.

Без партыйнага кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах засталася наменклатурная “Белая Русь” – буйное грамадскае аб’яднанне (230,0 тыс. неабыякавых патрыетаў) і палітычная партыя (50,0 тыс. чальцоў). “Белая Русь” прэтэндуе на ролю “партыі ўлады”. Да 2020 года Лукашэнка часта крытыкаваў палітычныя намеры функцыянераў “Белай Русі” і стрымліваў трансфармацыю гэтага аб’яднання ў партыю. Аднак дыктатар быў вымушаны пагадзіцца на трансфармацыю палітычнай сістэмы, што было замацавана рэферэндумам-2022. Хаця перацягванне ўладнага канату паміж дыктатарам і наменклатурай працягваецца: за апошнія два гады Лукашэнка вярнуў паўнату ўлады з афармленнем культу асобы.

Паралельна Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні 31 палітзняволенага. Аднак у той жа час рэпрэсіі нават яшчэ больш узмацняюцца.

Тым не менш, пасля выбарчай кампаніі кіруючы клас напэўна аслабіць ціск на грамадства — пры ўмове, зразумела, удалага завяршэння выбарчай аперацыі. Напрыклад, дыктатар працягне вызваляць палітзняволеных, хутчэй за ўсе, значна большымі групамі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш