en
Кастрычнік 14 – Кастрычнік 20, 2024
Кіруючы клас

Выбары-2025: Лукашэнка прагне вярнуць легітымнасць пугай і пернікамі

Сітуацыя не змянілася
Выбары-2025: Лукашэнка прагне вярнуць легітымнасць пугай і пернікамі
фота: elements.envato.com

Рэжым разгортвае актыўную агітацыйную кампанію ў падтрымку Лукашэнкі, хаця выбары яшчэ афіцыйна не абвешчаны. Дыктатар фарміруе вобраз абаронцы незалежнасці і бяспекі краіны на фоне вайны ва Украіне. Аднак паралельна кіруючы клас пашырае рэпрэсіі і абмежаванні грамадзянскіх правоў беларусаў.

Дыктатар надае сур’езную ўвагу правядзенню прэзідэнцкай кампаніі, што адрознівае гэтыя выбары ад 2020 года. Тады Лукашэнка дыстанцыянаваўся ад агітацыі на пачатку кампаніі і паводзіў сябе самаўпэўнена. Аднак у апошнія месяцы выбараў-2020 вымушана сканцэнтраваў увагу на кансалідацыі вакол сябе сілавікоў. Менавіта гэтыя структуры сталі асноўнай апорай захавання ўлады дыктатара пры адсутнасці грамадскай падтрымкі і высокай пратэснай мабілізацыі-2020.

У 2025 годзе аўтакрат разлічвае пашырыць электаральную базу. Лукашэнка мяркуе кансалідаваць вакол сябе шырокія групы насельніцтва. У рэгіенах праходзяць маштабныя мерапрыемствы ў рамках акцыі “Марафон адзінства”. Сам палітык удзельнічае ў перадвыбарчых турнэ. Кіруючы клас акцэнтуе ўвагу на знешніх рызыках і пагрозах для незалежнасці краіны — у тым ліку страты тэрыторыяў.

Дыктатар імкнецца сфармаваць вобраз абаронцы інтарэсаў Беларусі на фоне кампаніі дэмакратычных сіл па міжнароднай ізаляцыі рэжыму — рыторыка Лукашэнкі скіравана на аслабленне адзінага парадку дня грамадзянскай супольнасці. У сваю чаргу, абяцанні дыктара хуткага транзіту ўлады пасля чарговай пяцігодкі змякчаюць напружанасць у асяроддзі прыхільнікаў перамен.

Палітык разлічвае падняць асабістыя рэйтынгі сярод бенефіцыяраў дзяржаўнай падтрымкі. Так, Лукашэнка склікаў нараду па ўдасканаленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва.

Кадравы дэфіцыт павялічваецца, а рост ВУП запавольваецца. Гэта адбіваецца на функцыянаванні асобных сфер эканомікі. Насельніцтва пачынае адчуваць наступствы ад пагаршэння сітуацыі на працоўным рынку. У Гомелі гарадскія аўтобусы не прыходзяць па раскладзе з-за кадравых праблем. У сталічным трамвайным парку недахоп кіроўцаў. У Мінску сацыяльныя службы “засакрэцілі” шэраг статыстычных выкладак па дэфіцыце працаўнікоў.

Адначасова кіруючы клас не плануе змякчаць сілавы ціск на іншадумцаў. Улады разлічваюць на прапагандысцкія маніпуляцыі (напрыклад, пра высокія памеры заробкаў), а таксам на стомленнасць апанентаў рэжыму ад рэпрэсій. Лукашэнка надзяліў “новымі паўнамоцтвамі” камісію па вяртанні палітэмігрантаў. Спецслужбы выклікаюць на асабістую гутарку бацькоў, чые дзеці жывуць за мяжой.

Улады разлічваюць змякчыць кадравы дэфіцыт за кошт прыцягнення да працы пенсіянераў. Дзеля гэтага плануюць зняць абмежаванні па памеру пенсій у працуючых пенсіянераў.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць маштабныя захады па дэматывацыі апанентаў. Сілавікі праводзяць зачыстку ініцыятыў, якія дагэтуль легальна працуюць у Беларусі.

Такім чынам, кіруючы клас будзе падтрымліваць высокі ўзровень рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў падчас выбарчай кампаніі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш