en
Люты 12 – Люты 18, 2024
Кіруючы клас

Выбары 2024: новае аблічча беларускага рэжыму

Сітуацыя пагоршылася
Выбары 2024: новае аблічча беларускага рэжыму
Фото: mixnews.lv

Кіруючы клас пачынае інстытуцыйнае абнаўленне рэжыму. У прыватнасці, узмацняюцца ролі сістэмных партый і Усебеларускага народнага сходу (меркавана, на чале з Аляксандрам Лукашэнкам). Ідэолагі і прапагандысты запусцілі маштабную кампанію ў афіцыйных СМІ і сацсетках для мабілізацыі бюджэтнікаў і бенефіцыяраў дзяржпадтрымкі на выбары ў Адзіны дзень галасавання.

Кіруючы клас істотна абнаўляе склад прадстаўнічых органаў рэжыму. Падчас папярэдніх кампаній Лукашэнка прытрымліваўся “формулы пераемнасці”. Паводле яе каля 30-35% дэпутатаў папярэдняга складу парламента траплялі ў новае скліканне. Зараз лічбы скараціліся. Верагодна, гэта звязана з трансфармацыяй рэжыму і ўвядзеннем новага калектыўнага ўладнага інстытута – Усебеларускага народнага сходу (УНС).

Хутчэй за ўсё, найбольш вопытныя прыхільнікі рэжыму інкарпаруюцца ва УНС, роля якога значна падвысіцца падчас пераходных працэсаў. Гэты абноўлены інстытут павінен стаць своеасаблівым органам кантролю іншых галін улады і забяспечыць плаўнае пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Па задуме заснавальнікаў, УНС гарантуе недатыкальнасць Лукашэнкі падчас перадачы ўлады.

Кіруючы клас захаваў ілюзію канкурэнтных выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя прадстаўнічыя органы ў буйных гарадах. Аднак рэжымныя вылучэнцы не адрозніваюцца разнастайнасцю праграм. Іх асноўныя тэзісы паўтараюць наратывы дзяржпрапаганды: кансалідацыя вакол Лукашэнкі, захаванне традыцыйных каштоўнасцей, супрацьдзеянне знешнім пагрозам.

Улады разлічваюць на маштабную мабілізацыю дзяржсектара, бюджэтнікаў, студэнтаў і пенсіянераў. Яўка мусіць засведчыць падтрымку праўладнага курсу і дазволіць прапагандыстам зафіксаваць вяртанне “народнай любові” да рэжыму. Прапаганда імкнецца актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

Арганізатары выбараў яшчэ раней выпрацавалі схему кааптавання дэпутатаў у прадстаўнічыя органы. Асноўнымі крытэрамі, якія дазваляюць вызначаць амаль са 100% верагоднасцю тых, хто трапіць у новы склад выбарных органаў, з’яўляюцца: спосаб вылучэння і статус у дзяржсістэме. Кандыдаты-фаварыты вылучаюцца ўсімі трыма або, як мінімум, двума спосабамі: ад грамадзян, ад працоўных калектываў, ад палітычных партый. Пры гэтым вылучэнцы ад працоўных калектываў пэўна маюць перавагу над кандыдатамі ад палітпартый.

Сілавікі з’яўляюцца аднымі з асноўных удзельнікаў выбарчай кампаніі. Ахоўнікі рэжыму нагнятаюць перадвыбарчую істэрыю і ствараюць пагрозлівы фон напярэдадні Адзінага дня галасавання. У Лельчыцах увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Лукашэнка распавеў пра “затрыманне дыверсантаў” на мяжы з Украінай. Карпянкоў заявіў, што найміты ПВК Вагнера гатовы падключыцца да працы падчас выбараў.

Такім чынам, арганізатары электаральнай кампаніі зафіксуюць высокія лічбы яўкі на выбарах з намерам абнавіць легітымнасць прадстаўнічых органаў рэжыму.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш