en
Лістапад 18 – Лістапад 24, 2024
Кіруючы клас

Выбары ў зеніце: Лукашэнка з кожнага праса

Сітуацыя пагоршылася
Выбары ў зеніце: Лукашэнка з кожнага праса
фота: elements.envato.com

Кіруючы клас мабілізуе істотныя дзяржаўныя рэсурсы для правядзення агітацыйнай кампаніі ў падтрымку дыктатара. Прапагандысты прымушаюць грамадства загадзя прыняць лідарства Лукашэнкі і выніковыя лічбы, што будуць унесены ў выбарчыя пратаколы. Рэпрэсіўны і прапагандысцкі ціск на людзей узмацняецца.

Лукашэнка надае значную ўвагу агітацыйнай кампаніі і прымае асабісты ўдзел у выбарчых мерапрыемствах. Штотыдня дыктатар сустракаецца з рознымі групамі электарату, нягледзячы на незайздросны стан здароўя. Пасля тура па рэгіенах ен правеў агітацыю сярод студэнтаў вну. Да выбараў на дзяржаўным тэлебачанні пачалі паказваць серыял пра Лукашэнку.

Паводле дзяржСМІ. Лукашэнка асабіста ўдзельнічае ў планаванні агітацыйнай кампаніі. Напрыклад, прэзідэнцкі аркестр вырушыў з турам па дзяржпрадпрыемствах у рамках так званага “Марафона адзінства”.

Дыктатар пагражае негатыўнымі наступствамі ў выпадку пратэстаў – рэжым адключыць інтэрнэт. Адрасаты заяў — моладзь і прадстаўнікі ІТ. Гэта, напэўна, з’яўляецца адным з элементаў стрымлівання пратэстаў і мусіць змяніць паводзіны патэнцыйных актывістаў.

У той жа час урад непакоіць узмацненне кадравага голаду. Кіруючы клас разлічвае змякчыць дэфіцыт працаўнікоў павелічэннем нагрузкі, а таксама ціскам на беспрацоўных. Урад вяртае савецкія падыходы для вырашэння кадравых пытанняў, што адпавядае ідэалагічным поглядам лідара рэжыму. Лукашэнка зноў узяўся за дармаедаў. Аднак наўрад ці чыноўнікі рызыкнуць спыніць палітычныя чысткі ў дзяржсектары, якая, дарэчы, істотна ўплывае на эміграцыю работнікаў.

Кіруючы клас узмацняе медыйна-псіхалагічную аперацыю па дэматывацыі апанентаў. Сілавікі праводзяць маштабныя перадвыбарчыя вучэнні ў рэгіенах з асвятленнем у медыя.

Лукашэнка імкнецца пашырыць дзяржрэгуляванне і кантроль над прыватнай сферай.

Дыктатар прапанаваў надзяліць старшынь раенаў паўнамоцтвамі прызначаць кіраўнікоў прыватных фірмаў. Такім чынам, Лукашэнка пераглядае дамову з рэгіянальнымі кланамі: умацоўвае пазіцыі мясцовай наменклатуры ў пераразмеркаванні дабротаў, а ўзамен патрабуе палітычнай лаяльнасці.

Адначасова кіруючы клас працягвае зачыстку сферы адукацыі ад прыватных устаноў — ліквідуецца Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пасля 2020 года рэжым захоўвае недавер да прыватнага бізнесу з-за падтрымкі пратэстаў. Хаця асабіста Лукашэнка заўседы імкнуўся абмежаваць рост прыватнай сферы ў эканоміцы, асабліва дробнага і сярэдняга бізнесу.

Такім чынам, кіруючы клас павялічвае рэпрэсіі і агітацыйную кампанію за Лукашэнку з набліжэннем дня галасавання.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш