en
Травень 29 – Чэрвень 4, 2023
Кіруючы клас

Урад працягвае абмяжоўваць бізнесоўцаў, Лукашэнка хайпуе на цэнтралізаваным іспыце

Сітуацыя не змянілася
Урад працягвае абмяжоўваць бізнесоўцаў, Лукашэнка хайпуе на цэнтралізаваным іспыце
Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену ў лютым 2023 года. Фота: СТБ

У кіруючым класе адсутнічае кансэнсус наконт абмежаванняў у дачыненні да малога і сярэдняга бізнэсу, нягледзячы на недавер вышэйшага кіраўніцтва да прадпрымальнікаў і спробы адзяржавіць эканоміку. Лукашэнка спрабуе падняць асабістыя рэйтынгі за кошт умяшальніцтва ў адукацыйны працэс з карэктаваннем вынікаў цэнтралізаванага іспыту.

Урад захоўвае эканамічны аптымізм і разлічвае на рост эканомікі па выніках першага паўгоддзя.

Нацбанк падтрымлівае стабільнасць на валютна-фінансавым рынку з запавольваннем тэмпаў інфляцыі і змяншае стаўку рэфінансавання для стымулявання эканомікі крэдытамі.

Сітуацыя на працоўным рынку працягвае пагаршацца: розніца паміж зволенымі і нанятымі – рэкордная і перавышае 28,9 тыс. чалавек за першыя чатыры месяцы году.

Сродкі для падняцця ўзроўню жыцця традыцыйным прыхільнікам Лукашэнкі скарачаюцца. Так, рэальныя пенсіі змяншаюцца чацвёрты месяц запар.

Лукашэнка імкнецца падняць рэйтынгі без сур’ёзных фінансавых выдаткаў. Так, кіраўнік дзяржавы крытыкуе чыноўнікаў з-за цэнтралізаванага экзамену, які выклікаў незадаволенасць сярод бацькоў і выпускнікоў. У выніку чыноўнікі Міністэрства адукацыі вымушана рэагаваць і пераглядаць вынікі атэстацыі.

Вышэйшае кіраўніцтва вымушана рэагаваць на крызісную сітуацыю і кадравы дэфіцыт у медычнай сферы, аднак за кошт дысцыплінарных захадаў. Лукашэнка падпісаў распараджэнне ”Аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя”.

Сілавікі працягваюць актыўны ўдзел у пераразмеркаваннях на спажывецкім рынку. Дзяржкантроль зачыніў краму «Еўраопту» ў Брэсце і кропку «Хіт! Экспрэс» у Пінску.

Урад працягвае карэктаваць палітыку цэнавага рэгулявання пасля ўведзенай Лукашэнкам забароны павялічваць цэны ў кастрычніку 2022 г.

Улады пашыраюць бюджэтную падтрымку дзяржкампаній, у тым ліку з сферы рытэйлу. Дзяржаўная структура “ДарОрс” атрымае падтрымку з бюджэту на выплату часткі працэнтаў па крэдыце “Беларусбанку”.

Сілавікі папаўняюць бюджэт за кошт буйных канфіскацый і штрафаў у беларусаў, звязаных з дзейнасцю ІТ-сферы і крыптавалютамі. Улады канфіскавалі BYN 3,2 млн у беларуса, заробленых ад гандлю крыптавалютай.

У кіруючым класе няма кансэнсусу наконт абмежаванняў для прыватнага бізнесу. Частка чальцоў Палаты Прадстаўнікоў захоўвае ўзаемадзеянне з прыватным сектарам і дэманструе гатоўнасць адстойваць іх інтарэсы. Чальцы Нацыянальнага сходу раскрытыкавалі законапраект па індывідуальным прадпрымальнікам і самазанятым.

Тым часам колькасць прадпрымальнікаў скарачаецца. Лукашэнка, а следам і беларуская прапаганда, з недаверам адносіцца да малога і сярэдняга бізнесу, а таксама імкнуцца захаваць дзяржсектар эканомікі.

Такім чынам, першы прэзідэнт працягне дыстанцыянавацца ад асобных непапулярных захадаў і перакладваць адказнасць на чыноўнікаў у спробе падняць асабістыя рэйтынгі.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш