en
Красавік 24 – Красавік 30, 2023
Кіруючы клас

Урад павялічвае ўліванні ў дзяржсектар, чыноўнікі ўзмацняюць сацыяльную адказнасць бізнэса

Сітуацыя не змянілася

Кіруючы клас захоўвае ўпэўненасць у перавагах абранай эканамічнай палітыкі з падтрымкай дзяржсектара і жорсткім рэгуляваннем цэнаў. Урад працягвае павялічваць сацыяльную адказнасць і падаткову нагрузку прыватнага бізнэса.

Кіруючы клас захоўвае эканамічны аптымізм, а ў бізнэса паляпшаюцца эканамічныя і фінансавыя чаканні. Сярэдні заробак павялічыўся.

Лукашэнка імкнецца падвысіць асабістыя рэйтынгі даверу і пашырыць аўдыторыю сваіх прыхільнікаў. Кіраўнік дзяржавы карэктуе рыторыку ў камунікацыі з аўдыторыяй з антываеннымі настроямі, а таксама працягвае падкрэсліваць перавагі жорсткага цэнавага рэгулявання, нягледзячы на з’яўленне часам дэфіцыту асобных прадуктаў харчавання.

Лукашэнка выязджае ў рэгіёны для камунікацыі з мясцовай вертыкаллю і яе кансалідацыі.

Урад распрацоўвае чарговыя навацыі для дробнага бізнэсу, якія могуць істотна скараціць колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і павялічыць падаткавую нагрузку на іх.

Чыноўнікі працягваюць пераразмяркоўваць сацыяльную адказнасць ад дзяржавы на карысць прыватнага бізнэса. МАРГ разлічвае падключыць буйныя гандлёвыя сеткі да бязвыплатнай спонсарскай дапамогі на лячэнне дзяцей.

Сілавікі папаўняюць бюджэт штрафамі і канфіскацыямі. За незаконныя аперацыі з крыптавалютай двое мінчан могуць пазбавіцца мільёнаў.

Кіруючы клас павялічвае ўліванні ў дзяржсектар эканомікі дзеля захавання працоўных месцаў і долі дзяржавы ў эканоміцы. Урад павялічыць сваю долю ў статутных фондах дзяржкампаній дрэваапрацоўцай і цэментнай галіны.

Па ўсёй верагоднасці, урад задавальняе сітуацыя на працоўным рынку. З аднаго боку, колькасць занятых у эканоміцы за сакавік нязначна, але ж вырасла. З іншага боку, недахоп кадраў павялічваецца.

Кіруючы клас не бачыць праблемы ў рэлакацыі за мяжу значнай колькасці працоўных рэсурсаў і бізнэсу з краіны. За кошт эміграцыі кіруючаму класу атрымліваецца зняць напружанасць на працоўным рынку, а таксама паменшыць пратэсныя настроі ў грамадстве. 

Ахоўнікі рэжыму працягваюць зачыстку грамадскай прасторы ад іншадумства. Пракуратура знайшла ў OZON і Wildberries ”экстрэмісцкую прадукцыю”.

Спісы экстрэмістаў працягваюць рэгулярна папаўняцца апанентамі рэжыму Лукашэнкі. Суды над маніфестантамі 2020 не прыпыняюцца, як і рэгіянальныя рэйды ахоўнікаў рэжыму з арыштамі і затрыманнямі іншадумцаў.

Такім чынам, кіруючы клас працягне паступова пераразмяркоўваць сацыяльную адказнасць ад дзяржавы на прыватны сектар.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш