en
Чэрвень 5 – Чэрвень 11, 2023
Кіруючы клас

Урад інвестуе ў дзяржсектар, сілавікі напаўняюць бюджэт штрафамі

Сітуацыя не змянілася
Урад інвестуе ў дзяржсектар, сілавікі напаўняюць бюджэт штрафамі
Парк высокіх тэхналогій у Мінску. Фота: TUT.BY

Кіруючы клас павялічвае ўліванні ў дзяржкампаніі для стымулявання эканамічнага развіцця і захавання беспрацоўя на нізкім узроўні. Роля сілавікоў у кіраўніцтве краіны, рэгуляванні эканамічных адносін, напаўненні і пераразмеркаванні бюджэту, а таксама дзяржаўных рэсурсаў павялічваецца.

Ахоўнікі рэжыму павялічваюць фінансавыя пакаранні за іншадумства. Сілавікі спрабуюць кампенсаваць скарачэнне бюджэтных выдаткаў за кошт прымусу ахвярадаўцаў незалежных краўдфандынгавых платформаў да пераводу буйных сум на сацыяльную сферу. У КДБ створаны спецыяльны аддзел для працы з ІТ-спецыялістамі, якія ахварявалі грошы праз краўдфандынгавыя платформы.

Паводле незалежных расследавальнікаў сілавікі атрымліваюць істотныя фінансавыя выгады ў выніку міграцыйнага крызісу.

У дзяржаўную інвестыцыйную праграму дадалі два аб’екты ўнутраных войскаў МУС.

Дзяржава плануе ўвесці жорсткае рэгуляванне сферы аўтамабільных перавозак, а кантроль сілавікоў над маршруткамі і таксі – значна ўзмацніць.

Кіруючы клас працягвае інвеставаць значныя сродкі ў дзяржсектар і паступова павялічваць захады па імпартазамяшчэнню. За 2022 год бюджэтная падтрымка дзяржпрадпрыемстваў павялічылася ў 105 разоў да амаль BYN 3 млрд.

Дзяржаўная кампанія “Гомсельмаш” плануе вырабіць і адправіць у гаспадаркі Беларусі не менш як 100 камбайнаў для кожнай вобласці.

Мінпрам асвойвае сродкі на стварэнне вопытнага ўзору беларускага электрамабіля.

Урад унёс змяненні ў пастанову аб рэгуляванні цэн для прасоўвання на ўнутраным рынку тавараў айчыннай вытворчасці.

Нягледзячы на аднаўленне маштабных бюджэтных уліванняў у дзяржсектар, Белстат зафіксаваў дэфляцыю ў траўні.

Кіруючы клас спрабуе злагодзіць адмоўныя эфекты ад плануемых абмежаванняў для малога бізнесу. Чыноўнікі працягваюць абмеркаванне законапраекта са зменамі для прадпрымальнікаў. Кіруючы клас не здымае вета на рэгістрацыю новых індывідуальных прадпрымальнікаў у Мінску.

Узровень прыбыткаў насельніцтва змяншаецца, а ўзровень спажывання падтрымліваецца за кошт валютных зберажэнняў.

Кіруючаму класу не атрымліваецца вырашыць праблему з дэфіцытам пенсійнага фонду падвышэннем пенсійнага ўзросту. У бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў 2022 годзе “ўлілі” крыху больш за BYN1,3 млрд бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць завочны пераслед і абмежаванні ў адносінах да апанентаў Лукашэнкі. Пракурор запытаў для экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева 25 гадоў узмоцненага рэжыму.

Арганізатары выбараў рыхтуюцца да выбараў-2024 і ўводзяць дадатковыя абмежаванні для незалежнага кантролю над вынікамі галасавання.

Такім чынам, Саўмін і Нацбанк працягнуць разаграваць эканоміку інвестыцыямі ў дзяржкампаніі і стварэннем канкурэнцыйных пераваг для прадукцыі дзяржсектару.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш