en
Кастрычнік 31 – Лістапад 6, 2022
Кіруючы клас

Улады праводзяць штрафныя экспрапрыяцыі ў бізнэса, рэжым ізалюецца ад грамадства

Сітуацыя не змянілася
Улады праводзяць штрафныя экспрапрыяцыі ў бізнэса, рэжым ізалюецца ад грамадства
Фото: TUT.BY

Папулісцкія захады вышэйшага кіраўніцтва ў цэнавым рэгуляванні адмоўна ўплываюць на эканоміку, разбураюць прававое поле і прымушаюць прадпрымальнікаў згортваць свой бізнэс. Правячы клас адмяжоўваецца ад грамадства і ўдасканальвае механізмы ізалявання насельніцтва ад фармавання вышэйшага калегіяльнага органа краіны – Усебеларускага Народнага Сходу. 

Урад вымушаны злагоджваць адмоўныя эфекты на эканоміку (вытворцаў, імпарцёраў, буйны і дробны гандаль) ад папулісцкіх рашэнняў вышэйшага кіраўніцтва па стрымліванні цэн. Сітуацыя на спажывецкім рынку пагаршаецца, а ўлады працягваюць карэктаваць нормы па рэгуляванні гандлю. Прэм’ер Галоўчанка распавёў пра з’яўленне дэфіцыту на асобныя тавары.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка працягвае прытрымлівацца папулісцкай рыторыцы і пагражаць бізнэсу, хаця і спрабуе злагодзіць незадаволенасць сярод дробных прадпрымальнікаў супярэчлівымі заявамі.

Правячы клас разлічвае яшчэ болей павялічыць паступленні ў бюджэт за кошт штрафаў для бізнэсу і пашырае ў рэгіёнах кола чыноўнікаў, якія надзяляюцца кантралюючымі функцыямі.

Сілавікі папаўняюць бюджэт штрафамі і канфіскацыямі як сярод буйных сетак, так і дробных гандляроў. Сетку “Алмі” аштрафавалі за перавышэнне коштаў на сацыяльна значныя тавары. Падаткавікі ў рэйдзе па дварах Мінска затрымалі гандлярку “з колаў”. Пракуратура працягвае заводзіць крымінальныя справы за несправядлівы парадак фармавання цэн. У Магілёве трое бізнэсоўцаў аддалі дзяржаве BYN 2,0 млн каб закрыць крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў. Дзяржкантроль у Гомелі аштрафаваў стаматалагічную клініку за завышэнне тарыфаў. У Крычаве затрымалі дырэктара шыфернага заводу і яго намеснікаў за завышаныя нацэнкі на прадукцыю.

Улады яшчэ болей абмежавалі правы замежных уладальнікаў кампаній.

Урад паступова павялічвае памер падаткаў для шырокіх груп насельніцтва, што не выклікае рэзкай незадаволенасці. Чыноўнікі плануюць павялічыць падатак на першую кватэру.

Правячы клас цалкам ізалюе выбарцаў ад удзелу ў абранні вышэйшага калегіяльнага органа ва ўладнай сістэме ў выглядзе Усебеларускага народнага сходу. У вылучэнні і выбарах дэлегатаў УНС змогуць удзельнічаць толькі органы ўлады і дзяржаўныя НДА.

Такім чынам, правячы клас не плануе пераглядаць падыходы па адміністрацыйным рэгуляванні эканомікі, а ўзмацняе ціск на бізнэс і папаўненне бюджэту штрафамі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 29 – Травень 5
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш