en
Верасень 9 – Верасень 15, 2024
Кіруючы клас

СВА 2025: дэзарыентацыя апанентаў

Сітуацыя не змянілася

Лукашэнка дэзарыентуе дэмсілы і грамадства наконт даты правядзення прэзідэнцкай кампаніі. Кіруючы клас працягвае падрыхтоўку да спецыяльнай выбарчай аперацыі па абнаўленні легітымнасці Лукашэнкі. Адначасова аўтакрат асабіста ўцягнуты у планаванне спецыяльнай выбарчай аперацыi (СВА) 2025 у адрозненне ад дыстанцыянавання ад дзяржаўных спраў напярэдадні 2020 г.  

СВА 2025: дэзарыентацыя апанентаў
Фота: TUT.by

Лукашэнка ўступае ў завочную дыскусію са сваімі апанентамі наконт даты правядзення выбараў. Палітык пасправабаў абвергнуць зліў BELPOL аб правядзенні выбараў 23 лютага 2025 г. Дыктатар вымушаны быў апраўдвацца перад сваёй аўдыторыяй наконт уплыву грамадзянскай супольнасці і заходніх сталіц ў справе вызвалення палітзняволеных

Напярэдадні выбараў Лукашэнка запланаваў правесці Ўсебеларускі народны сход. Дыктатар праводзіў маштабны форум (УНС) падчас кожнай электаральнай кампаніі ў 1996, 2001, 2006 і 2010 гадах дзеля кансалідацыі сваіх прыхільнікаў. Традыцыя змянілася падчас пятых прэзідэнцкіх выбараў – УНС быў праведзены ў 2016 годзе – ўжо пасля выбараў, як і ў 2021 годзе.

Пасля прэзідэнцкай кампаніі 2015 года аўтарытарны рэжым выглядаў на піку сваёй магутнасці. Гэта ўключала маргіналізацыю апанентаў, дэпалітызаванае грамадства і кансалідаваны вакол Лукашэнкі дзяржаапарат. Пасля маштабных пратэстаў 2020 года аўтакрат пачаў больш уважліва ставіцца да камунікацыі з грамадствам і вярнуўся да прапагандысцкага форуму (УНС) напярэдадні выбараў.

Кіруючы клас працягвае адціскаць маёмасць сваіх апанентаў, якія знаходзяцца ў эміграцыі. Такім чынам, сілавікі разлічваюць дэматываваць крытыкаў рэжыма, якія выехалі ад рэпрэсій за мяжу. Акрамя таго сродкі ад экспрапрыяцыі з’яўляюцца дадатковай даходнай крыніцай дзяржбюджэту. Улады перыядычна займаюцца распродажам маёмасці, якую адціскаюць у палітзняволеных.

Лукашэнка выставіў прыярытэты для вертыкалі напярэдадні старту актыўнай фазы спецыяльнай выбарчай аперацыі. Палітык разлічвае набыць лаяльнасць электарата за кошт падняцця заробкаў, а таксама нізкага ўзроўню беспрацоўя. Аўтакрат умацоўвае лаяльнасць сілавікоў дадатковым бонусамі.

Дзяржава працягвае інвеставаць сродкі ў маштабныя праекты па стварэнні прамысловых гігантаў. Гэта дазваляе Лукашэнку захоўваць долю дзяржавы ў эканоміцы, а таксама высокую занятасць насельніцтва.

Многія з папярэдніх праектаў па мадэрнізацыі дзяржвытворчасцяў не дасягнулі заяўленых мэтаў і генеруюць страты. Аднак урад працягвае ўліванні з дзяржаўнага бюджэта, што стымулюе эканамічны рост.

Чыноўнікі разлічваюць пабудаваць новы цэлюлозна-кардонны камбінат з выкарыстаннем кітайскіх тэхналогій. Дырэктарат кандытарскіх фабрык разлічвае на павелічэнне дзяржінвестыцый на імпартазамяшчэнне слодычаў. 

Такім чынам, аўтакрат не прыняў канчатковага рашэння наконт даты выбараў. Аднак адзін з асноўных сцэнароў прадугледжвае правядзенне выбараў у першым квартале 2025 года.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 9 – Верасень 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш