Сутычкі прыхільнікаў Лукашэнкі: прапагандысты супраць актывістаў “рускага свету”
Сярод сімпатызантаў Лукашэнкі абвастраюцца супярэчнасці і публічныя абвінавачванні. Прычына — спробы часткі прыхільнікаў “рускага свету” вызначаць дзяржаўную палітыку ў сферы гістарычнай памяці, культуры і кадравай палітыкі. Аднак прарасійскія актывісты сутыкаюцца з супрацьдзеяннем афіцыйных прапагандыстаў і ідэолагаў, якія не зацікаўлены ў аслабленні ўплыву.
Падчас аўтарытарнай рэакцыі пасля падзей 2020 года прыхільнікі “рускага свету” набылі ў Беларусі істотную палітычную вагу і ўплыў на дзяржаўную палітыку. Гэта тычылася, у прыватнасці, такіх сфер, як, напрыклад, гістарычная памяць, культура, адукацыя. Так адбылося, бо прарасійскій актывісты выступілі ў падтрымку Лукашэнкі падчас палітычнага крызісу-2020: яны запоўнілі вакуум публічнай падтрымкі палітыка. Адпаведна, такія паводзіны ўзмацнілі іх пазіцыі і сувязі з ахоўнікамі рэжыму. Таму сення прарасійскія погляды дастаткова папулярныя сярод сілавікоў — асабліва ГУБАЗіКа, які заняў нішу палітычнай паліцыі пасля 2020 г.
У той жа час за перыяд маштабных рэпрэсій у кіруючым класе аслаблі пазіцыі прыхільнікаў праеўрапейскага вектару развіцця краіны і дыялогу з грамадзянскай супольнасцю. Паралельна ўзмацнялася апаратная вага паслядоўнікаў захавання шчыльных сувязяў з Расіяй. Цікава, што гэтая частка чыноўнікаў і ідэолагаў лаяльна ставіцца да Расіі, аднак у той жа час прытрымлівацца незалежніцкіх поглядаў. Яны не зацікаўлены ў аслабленні ўплыву на дзяржаўную палітыку і, адпаведна, размеркаванне бюджэтных рэсурсаў.
Контррэвалюцыянеры ў выглядзе актывістак “рускага свету”, (як, напрыклад, Бондарава, Жыгімонт, Мірсалімава) выходзяць за межы змагання з апанентамі Лукашэнкі. Гэтыя актывісты імкнуцца ўплываць на кадравую палітыку дзяржапарату і прыдзяржаўнага бізнесу. Ідэолагі і прапагандысты жорстка спыняюць іх спробы перайсці вызначаныя межы — і распачынаюць самастойную гульню, у тым ліку ў камунікацыі з расійскімі партнерамі.
Прапагандысты прасоўваюць дадатковыя абмежаванні ў інтэрнэце. Паводле кіраўніка Мінінфарма Маркава, Беларусь і Расія прайграюць “ворагам” у інтэрнэт-прасторы. Ідэолагі разлічваюць на істотныя бюджэтныя ўліванні ў свае праекты. Прычым беларускія медыяпрапагандысты плануюць заняцца “імпартазамяшчэннем” Youtube, Telegram, TikTok, Instagram не толькі на сродкі з беларускага бюджэту, а хутчэй за кошт расійскіх уліванняў.
Ідэолагі разлічваюць стварыць камфортныя ўмовы і вярнуць манаполію ў інфармацыйнай прасторы. Пасля знішчэння незалежных медыя ўнутры краіны Мінінфарм разлічвае ізаляваць грамадства ад доступу да глабальных сацыяльных сетак і медыя.
Такім чынам, захады ідэолагаў стварыць “суверэны інтэрнэт” наўрад ці будуць мець поспех. Аднак можна чакаць дадатковых абмежаванняў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі