en
Лістапад 28 – Снежань 4, 2022
Кіруючы клас

Сілавы прымус апанентаў рэжыму да маўчання, дысцыплінарныя захады да бізнесу па цэнаўтварэнні

Сітуацыя пагоршылася
Сілавы прымус апанентаў рэжыму да маўчання, дысцыплінарныя захады да бізнесу па цэнаўтварэнні
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY

Ахоўнікі рэжыму актывізуюць кампанію па прымусу апанентаў да самацэнзуры ў інтэрнэце, а таксама адмовы ад крытыкі дзяржапарату і дзеянняў на міжнародным узроўні па пазбаўленні легітымнасці і ўвядзенні санкцый у адносінах да кіруючага класа. Вышэйшае кіраўнцітва захоўвае высокай ролю сілавікоў у папаўненні бюджэту, а таксама штрафных і маёмасных экспрапрыяцый у бізнеса і нелаяльных груп насельніцтва.

Сілавікі актывізуюць дысцыплінарную кампанію па прымусу апанентаў рэжыму да адмовы ад публічнай крытыкі вышэйшых чыноўнікаў. Нягледзячы на папярэднія жорсткія захады ахоўнікаў рэжыму, крытычныя каментары ў адносінах да дзяржаўных органаў і вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы не спыняюцца. Адбываюцца масавыя затрыманні затрыманні з нагоды каментароў аб смерці Уладзіміра Макея.

Прызначаная дата завочнага суда над Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным за «заклікі да санкцый». СК завяршыў расследаванне справы Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых членаў Каардынацыйнага савету.

Сілавікі не спыняюць кампанію па татальнай зачыстцы рэгіёнаў ад актывістаў пратэснага руху і іншадумцаў.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць прымус бізнеса да выканання папулісцкіх рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі ў цэнавым рэгуляванні. На гаспадыню сельмагаў пад Жабінкай завялі крымінальную справу за завышэнне коштаў. У Баранавічах пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу за павышэнне цаны на 13%.

У 2023 годзе ўлады плануюць сабраць рэкордную суму штрафаў. Значная доля паступленняў плануецца за кошт экспрапрыяцыі маёмасці апанентаў рэжыму і нелаяльных груп насельнцітва.

Правячы клас перасцерагаецца росту незадаволенасці грамадства і працягвае пераразмяркоўваць бюджэтныя сродкі на куплю лаяльнасці сілавікоў. Улады вымушаны рабіць падвышэнне заробкаў асобным катэгорыям бюджэтнікаў за кошт рэзерваў.

Урад дэманструе эканамічны аптымізм, што хутчэй звязана з захаваннем занятасці насельніцтва і падтрыманнем працы дзяржкампаній, а не паказнікамі развіцця эканомікі.

Дабрабыт насельніцтва працягвае паступова пагаршацца, што аднак не выклікае адкрытага росту незадаволенасці ў грамадстве на фоне вайны ва Украіне. Павялічылася колькасць грамадзян з даходамі за рысай беднасці. Запазычанасць па крэдытах расце пяты месяц запар.

Працягваецца скарачэнне занятасці ў раней адным з найбольш перспектыўных сектараў  – ІТ сферы. Аляксандр Лукашэнка асабіста трымае на кантролі сітуацыю з развіццём ПВТ, узмацняе сілавы і ідэалагічны нагляд з боку дзяржавы.

Ідэолагі пачынаюць падрыхтоўку грамадскай думкі да магчымага карэктавання канстытуцыі і выбарах кіраўніка краіны (прэзідэнта) на Усебеларускім народным Сходзе, што рэзануе з асабістымі жаданнямі Аляксандра Лукашэнкі. Правячы клас асцерагаецца палітызацыі грамадства падчас палітычных кампаній, асабліва ва ўмовах нізкіх рэйтынгаў дзяржінстытутаў і высокай палярызацыі ў грамадстве. Улады плануюць пратэставаць абноўленую сістэму і лаяльнасць арганізатараў выбарчага працэсу падчас адзінага дня галасавання на выбарах у парламент і мясцовыя саветы.

Такім чынам, правячы клас разлічвае на сілавікоў у рэгуляванні незадаволенасці насельніцтва і працягне дэпалітызаваць грамадства маштабнымі рэпрэсіямі ў адносінах да іншадумцаў.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш