en
Люты 13 – Люты 19, 2023
Кіруючы клас

Рэжым змагаецца за выжыванне, эканоміка пераарыентоўваецца на падтрыманне сілавікоў

Сітуацыя не змянілася
Рэжым змагаецца за выжыванне, эканоміка пераарыентоўваецца на падтрыманне сілавікоў
Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY

Кіруючы клас канцэнтруецца на ўціхамірванні грамадства, барацьбой з пратэснымі настроямі, антываенным рухам і іншадумствам у разліку на сілавое вырашэнне працяглага палітычнага крызісу. Ручное кіраванне эканомікай з пераважным уплывам сілавікоў у кіраўніцтве краіны адмоўна адбіваецца на эканоміцы з зацяжной рэцэсіяй, закрыццём і зыходам з краіны бізнесу і інвестыцый.

Ураду не атрымліваецца спыніць падзенне эканомікі, нягледзячы на станоўчыя прагнозы чыноўнікаў. ВУП скараціўся ў студзені на 5%.

Лукашэнка пераразмяркоўвае дадатковыя бюджэтныя сродкі для падтрымання лаяльнасці ахоўнікаў рэжыму. Урад прадугледжвае найбольшае павелічэнне выдаткаў з дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2023 год на аб’екты сілавых ведамстваў.

Урад працягвае адсочваць і карэктаваць у ручным рэжыме цэнаўтварэнне, што прыводзіць да з’яўлення дэфіцыту і зварочванне бізнесу. Чыноўнікі абмеркавалі сітуацыю з коштамі і асартыментам тавараў. У рытэйле павялічваюцца праблемы з платаздольнасцю і дэфіцытам тавараў на паліцах.

У Мінску закрываецца офіс яшчэ аднаго топавага распрацоўшчыка мабільных гульняў.

Кіруючы клас разлічвае прыцягнуць дадатковыя сродкі ў бюджэт за кошт экспрапрыяцыі ў бізнеса, а таксама стрымаць інфляцыю штрафнымі санкцыямі і пагрозай маштабных праверак гандлёвых сетак. На буйнога бізнесоўца, у якога ёсць аб’екты нерухомасці ў Полацку і Наваполацку, завялі крымінальную справу.

Кіруючы клас дысцыплінуе медыя і лідараў меркаванняў у спробе абмежаваць крытыку дзеянняў дзяржапарату. Ахоўнікі рэжыму працягваюць зачыстку інфармацыйнай прасторы з ліквідацыяй яшчэ дзеючых у рэгіёнах незалежных медыя. Міліцыя ў Баранавічах забрала тэхніку «Выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» у пошуках “слядоў адміністрацыйнага правапарушэння”. На пачатку 2023 года незалежнае выданне апублікавала рэзанансную гісторыю пра забарону педагогам харчавання ў школьных сталовых (што разыходзілася з бачаннем сітуацыі з боку міністэства адукацыі).

Кіруючы клас абмяжоўвае грамадскі кантроль над выбарамі, узмацняе ізаляцыю кіруючага класа і зваротную сувязь з выбарцамі. Лукашэнка падпісаў навацыі ў Выбарчы кодэкс, сярод якіх: адмена парогу яўкі на выбарах у Палату прадстаўнікоў, дадатковыя абмежаванні да кандыдатаў у дэпутаты, назірання.

Ахоўнікі рэжыму дэматывуюць прафсаюзны рух вялікімі тэрмінамі зняволення актывістам. Абвінавачаным па крымінальнай справе «Рабочага руху» прысудзілі ад 11 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Кіруючы клас не спыняе прымус прыхільнікаў перамен да палітычнай індэферэнтнасці і грамадскай апатыі, а таксама дэманструе адсутнасць намераў да грамадскага дыялогу. Пры гэтым ахоўнікі рэжыму працягваюць разбураць прававое поле і пазбаўляць грамадзянскіх правоў апанентаў. Беларусаў, якія пераводзілі грошы ў BYSOL, масава выклікаць у Камітэт дзяржбяспекі.

Такім чынам, ахоўнікі рэжыму захоўваюць свой уплыў у кіраўніцтве краіны з падтрыманнем узроўню рэпрэсій у адносінах да іншадумцаў. Яны таксама штрафуюць прыватны бізнес і пераразмеркоўваюць сродкі на карысць дзяржсектару.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Красавік 8 – Красавік 14
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш