en
Жнівень 19 – Жнівень 25, 2024
Кіруючы клас

Рэпрэсіўны канвеер выхавання лаяльнасці

Сітуацыя не змянілася
Рэпрэсіўны канвеер выхавання лаяльнасці
Фото: elements.envato.com

Урад стварыў камфортныя эканамічныя ўмовы для Лукашэнкі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2025 года. Дыктатар вызваляе невялікую частку палітзняволеных і стымулюе дыскусію сярод апанентаў наконт перагляду паводзін у дачыненні да яго рэжыму. У той жа час сілавікі дэманстратыўна ладзяць маштабныя рэпрэсіі, каб прадухіліць патэнцыйныя пратэсты ў 2025.

Дабрабыт насельніцтва істотна пабольшыўся за кошт рэгулявання цэн і павелічэння заробкаў. У значнай ступені кіруючы клас кампенсаваў страты ад заходніх санкцый — дапамагла кааперацыя з Расіяй. Саўмін дадаткова анансаваў рост заробкаў бюджэтнікаў у год прэзідэнцкіх выбараў для падтрымання эканамічнага аптымізму электарату. Гэтыя фактары павышаюць давер да дзяржаўных інстытутаў.

Лукашэнка ў чарговы раз звярнуўся да публічнай крытыкі чыноўнікаў – аграрыяў. Словы палітыка традыцыйна маюць шырока рэзананс у грамадстве — і, як мінімум, знаходзяць водгук сярод яго сімпатызантаў. Адбываецца гэта нягледзячы на тое, што сельская гаспадарка з’яўляецца адным з драйвераў эканомікі.

Лукашэнка працягвае вызваленне палітзняволеных невялікімі групамі. Вядома пра 22 асобы, што выйшлі з турмы з болей за 1,3 тыс. палітзняволеных. Колькасць вязняў з палітычна матываванымі прысудамі можа быць істотна большай. Да праваабаронцаў трапляюць не поўныя звесткі аб палітычна матываваным пераследзе з-за маштабаў гэтага пераследу, а таксама з-за асцярог сваякоў рэпрэсаваных за бяспеку — уласную і блізкіх.

Вызваленне палітзняволеных узмацняе галасы тых, хто патрабуе змякчэння рыторыкі ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі і перагляду стратэгій паводзін у стасунках з дыктатарам. Гэта стымулюе ўнутраную дыскусію ў дэмакратычных сілах – фокус увагі ссоўваецца з падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі.

Адначасова ахоўнікі рэжыму працягваюць маштабныя рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў. Гэты пераслед прадугледжвае:

-велізарныя штрафы за данаты арганізацыям грамадзянскай супольнасці;

-доўгія турэмныя тэрміны маніфестантам 2020 і крытыкам улады.

Асобным асуджаным сілавікі накідваюць дадатковыя тэрміны ўжо ў зняволенні. Тым, хто адбывае “хатнюю хімію”, замяняюць абмежаванне волі на калонію. Сілавікі працягваюць кампанію дэманстратыўных затрыманняў пратэстоўцаў 2020 года ў рэгіёнах краіны.

Такім чынам, кіруючы клас працягне паступовае вызваленне палітзняволеных з падтрыманнем высокага градусу паказальных рэпрэсій для дэматывацыі грамадства.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш