en
Травень 20 – Травень 26, 2024
Кіруючы клас

Прэвентыўныя рэпрэсіі сярэдняга класа

Сітуацыя не змянілася
Прэвентыўныя рэпрэсіі сярэдняга класа
Фота: elements.envato.com

Лукашэнка працягвае прэвентыўныя захады для захавання асабістай улады і перадухілення трансфармацыі персаналісцкага рэжыму. Кіруючы клас скарачае долю малога і сярэдняга бізнесу ў эканоміцы. Ахоўнікі рэжыму атакуюць дыяспары і рэпрэсуюць сваякоў тых, хто крытыкуе дыктатара.

Урад прытрымліваецца падыходу па стымуляванні эканомікі за кошт унутранага попыту. Чыноўнікі разлічваюць павялічыць суму льготных крэдытаў, якія выдаюць для набыцця айчынных тавараў.

Захады кіруючага класа станоўча адбіваюцца на эканамічных паказніках: рознічны тавараабарот расце. У сваю чаргу ўзровень афіцыйнай інфляцыі з’яўляецца прымальным для насельніцтвам: 102,7% за студзень – красавік 2024 года. Аднак Нацбанк з цяжкасцю стрымлівае манеўры ўраду па разагрэву эканомікі.

Праблема з дэфіцытам кадраў пагаршаецца. На рынку працы зафіксаваны чарговы антырэкорд – колькасць вакансій перавысіла 150 тысяч. Аднак гэтая сітуацыя не ўспрымаецца Лукашэнкам як істотная пагроза асабістаму кіраванню. Заробкі павялічваюцца на фоне эканамічнага росту.

Лукашэнка дасылае сігнал кантралерам змякчыць ціск і штрафныя экспрапрыяцыі ў дзяржпрадпрыемстваў.

Фокус увагі ахоўнікаў рэжыму скіроўваецца на выбары ў Каардынацыйную раду (КР). Кіберахоўнікі рэжыму атакуюць вэб-сайт для галасавання. Сілавікі пашыраюць захады па дэматывацыі патэнцыйных удзельнікаў выбараў у КР. У кватэрах кандыдатаў у Каардынацыйную раду і іх сваякоў у Беларусі прайшлі ператрусы.

Кіруючы клас не дэманструе намераў змякчаць рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў. Праект закона аб амністыі да 3 ліпеня не прадугледжвае вызвалення асуджаных за “экстрэмізм” і “тэрарызм”. Ахоўнікі рэжыму ўжываюць эўфемізмы “экстрэмісты” і “тэрарысты” у адносінах да палітычных апанентаў.

Унёсак малых і сярэдніх кампаній у эканоміку ў мінулым годзе скараціўся разам са змяншэннем колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Рэжым сувора абмяжоўвае гэтую прафесійную групу. Урад плануе скараціць спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца прадпрымальнікі. У той жа час чыноўнікі плануюць зменшыць кола пацярпелых ад навацый да 20 тыс. чалавек замест першапачатковых планаў у 40 тысяч.

Кіруючы клас узмацняе ціск на прыватныя медычныя цэнтры. Міністэрства аховы здароўя абмежавала рэнтабельнасць шэрагу платных паслуг. У сістэме аховы здароўя не хапае больш за 9 тыс. лекараў і медсестраў. Чыноўнікі разлічваюць павялічыць бюджэтныя паступленні за кошт экспрапрыяцый у прыватнага бізнесу і перанакіраванне спецыялістаў у дзяржсектар. Адначасова плануецца павялічыць лаяльнасць медыкаў (асабліва пасля іх актыўнага ўдзелу ў мірных пратэстах 2020 г.).

Такім чынам, кіруючы клас разлічвае паступова павялічыць долю дзяржсектара ў эканоміцы.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 9 – Верасень 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш