en
Верасень 2 – Верасень 8, 2024
Кіруючы клас

Прапагандысты рыхтуюцца да чарговай хвалі вызвалення палітзняволеных

Сітуацыя не змянілася

Урад падтрымлівае спрыяльныя эканамічныя ўмовы для правядзення прэзідэнцкай кампаніі. Кіруючы клас працягвае дыскрымінаваць малы бізнес у сувязі з палітычнай нелаяльнасцю і прымаць захады для скарачэння занятасці ў гэтым сектары. Прапагандысты спрабуюць скарэктаваць запыт на рэпрэсіі і культ асобы сярод жорсткіх прыхільнікаў рэжыма да чарговай хвалі вызвалення палітзняволеных.

Прапагандысты рыхтуюцца да чарговай хвалі вызвалення палітзняволеных
Фота: RFE/RL

У Беларусі зафіксаваны рэкордны рост рэальных заробкаў – на 15,4% да аналагічнага перыяду 2023-га. У значнай ступені гэта звязана з працоўнай эміграцыяй, што выклікае кадравы дэфіцыт і, у выніку, падвышэнне заробкаў рэшты працаўнікоў. Пры гэтым у эканоміцы назіраецца запаволенне тэндэнцыі і скарачэнне запыту на работнікаў.

Кіруючы клас працягвае захады па стрымліванні развіцця сектару малога і сярэдняга бізнесу. Лукашэнка разглядае гэтыя групы насельніцтва як асабліва нелаяльныя кіруючаму рэжыму. У найбольш пратэстным горадзе – Мінску – чыноўнікі ўжо чатыры гады як не рэгіструюць новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Урад запланаваў чарговыя абмежаванні для ІП, самазанятых і рамеснікаў. У выніку колькасць ІП стала скарачацца.

Кіруючы клас з большай прыхільнасцю ставіцца да буйнога бізнэсу і замежных інвестыцый, лаяльнасць і кантроль за якім забяспечыць значна лягчэй. Адным з асноўных слупоў рэжыму Лукашэнкі застаюцца бюджэтнікі і дзяржсектар эканомікі.

Адначасова ўрад змякчае кантроль за цэнамі і плануе цалкам адмяніць уведзенную ў 2022 годзе сістэму жорсткага рэгулявання. Гэта звязвана з вычарпаннем палітычных эфектаў для рэйтынгаў Лукашэнкі. У дадатак захады ўраду паўплывалі на рост даходаў насельніцтва. Аднак разам з павелічэннем заробкаў паскараецца інфляцыя. Умяшанне ў фармаванне цэн паўплывала на пераразмеркаванні ва ўнутраным рознічным гандлі. Некаторыя буйныя сеткі (як Віталюр) вымушаны былі зачыніцца.

Пры гэтым у дзяржавы адсутнічаюць рэсурсы для захавання былой патэрналісцкай мадэлі дачыненняў з грамадствам, нягледзячы на запыт сярод часткі лаялістаў на культ асобы. Кіруючы клас фармуе спрыяльнае грамадскае меркаванне наконт скарачэння сацыяльных гарантый сем’ям. Паводле праўладных сацыёлагаў беларусы станоўча ставяцца да школьных «пабораў».

Адначасова прапагандысты спрабуюць скарэктаваць меркаванне жорсткіх прыхільнікаў Лукашэнкі ў сувязі з другой хваляй вызвалення палітзняволеных. Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за “злачынствы пратэснай скіраванасці”. Адначасова ахоўнікі рэжыма працягваюць дэматывацыю апанентаў рэжыма жорсткімі рэпрэсіямі.

Такім чынам, Лукашэнка вызваліць чарговую частку палітзняволеных да Дня народнага адзінства, і іх колькасць можа быць значна большай за папярэднія хвалі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш