en
Лістапад 11 – Лістапад 17, 2024
Кіруючы клас

Планы на выбары-2025: Лукашэнка прагне вярнуць народную любоў

Сітуацыя не змянілася
Планы на выбары-2025: Лукашэнка прагне вярнуць народную любоў
фота: elements.envato.com

Па выніках электаральнай кампаніі кіруючы клас разлічвае вярнуць у грамадства адчуванне высокай падтрымкі Лукашэнкі. Выніковыя пратаколы за адзіную кандыдатку ад канструктыўнай апазіцыі Канапацкую мусяць зафіксаваць маргіналізацыю апанентаў рэжыму. Астатнія прэтэндэнты на пасаду ад сістэмных партый неабходныя для размывання пратэснага галасавання.

Двое кандыдатаў з сілавым бэкграўндам зняліся з выбарчай кампаніі: Бобрыкаў ад «Беларускага саюза афіцэраў» і былая прэс-сакратарка МУС Чамаданава ад Беларускага саюза жанчын. Іх вылучэнне выклікала непаразуменне ў калег па сілавым блоку.

Бобрыкаў і Чамаданава патрапілі ў адну мэтавую аўдыторыю – сілавыя структуры. У сваю чаргу, гэтая група з’яўляецца адным з галоўных слупоў падтрымкі Лукашэнкі. Сілавікі не зразумелі тонкіх разлікаў паліттэхнолагаў рэжыму. Знятыя з кампаніі персанажы вылучаліся ад грамадскіх аб’яднанняў, каб стварыць уражанне выбару і падсвяціць асноўнага кандыдата рэжыму.

Кіруючы клас мабілізуе насельніцтва да праяўлення лаяльнасці. Праводзіцца маштабная кампанія збору подпісаў сярод работнікаў дзяржсектара за вылучэнне Лукашэнкі. За першыя сем дзён за дыктатара сабралі 700 тыс. подпісаў. Рэжым Лукашэнкі ўсе болей набывае мабілізацыйныя рысы з узмацненнем кантролю за палітычнай лаяльнасцю насельніцтва.

Сілавікі працягваюць маштабныя рэйды па затрыманні іншадумцаў, якія патрапілі ў іх базу за апошнія чатыры гады. Рэпрэсіі павялічваюцца: мінімум 1213 чалавек асуджана па адміністрацыйных справах з верасня.

Кіруючы клас умацоўвае пазіцыі перабежчыкаў ад дэмсіл — экс-рэдактара выдання NEXTA Пратасевіча і прапагандыста Васкрасенскага. Ідэолагі разлічваюць аслабіць падтрымку і адзінства кааліцыі Святланы Ціханоўскай.

Кіруючы клас працягвае захады па фармаванні грамадскай думкі аб высокім узроўні падтрымкі дыктатара. Прапагандысты арыентуюць грамадства на паказчыкі падтрымкі Лукашэнкі ў 90% і болей адсоткаў. Рэжымны аналітычны цэнтр EcооM заяўляе аб даверы да Лукашэнкі на ўзроўні 80,4%.

Хутчэй за ўсё, выніковыя лічбы Цэнтрвыбаркама зафіксуюць падтрымку Лукашэнкі ў камфортным дыяпазоне 80-85%. На думку кіруючага класа, такія лічбы з’яўляюцца прымальнымі для еўрапейцаў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш