en
Сакавік 25 – Сакавік 31, 2024
Кіруючы клас

Піраміда Лукашэнкі: дылема дзвюх вяршынь

Сітуацыя не змянілася
Піраміда Лукашэнкі: дылема дзвюх вяршынь
Малюнак: Міраслаў Мірчаў

Кіруючы клас завяршае маштабнае абнаўленне прадстаўнічых органаў рэжыму. На вяршыні піраміды мусіць з’явіцца новы інстытут – Усебеларускі народны сход (УНС) – з адфільтраваных і найбольш адданых прыхільнікаў Лукашэнкі. Аднак за чатыры гады пасля крызісу 2020 палітык аднавіў status quo. І гэта наўрад ці штурхае яго пераразмяркоўваць асабістыя паўнамоцтвы на карысць калектыўнага органа. 

У выканаўчай і прадстаўнічай вертыкалі адбываюцца маштабныя кадравыя ракіроўкі. Пасля крызісу 2020 года вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ўзмацніла патрабаванні лаяльнасці да прэтэндэнтаў на кіраўнічыя пасады. У выніку маштабныя праверкі кандыдатур у тыя ці іншыя рэжымныя органы могуць зацягваюць кадравыя рашэнні.

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі 56 чалавек. Іх плануецца кааптаваць у верхнюю палату Нацыянальнага сходу.

Кіруючы клас праводзіць маштабную кампанію па рэкрутацыі чальцоў Усебеларускага народнага схода. Гэта 1200 чалавек, што мусяць прайсці праз сіта праверак на лаяльнасць рэжыму. У дадатак фармуецца прэзідыум УНС з 15 функцыянераў на чале са старшынёй.

Лукашэнка спрабуе пераглядзець і зменшыць ролю УНС ва ўладнай сістэме. Пасля аднаўлення status quo па выніках чатырох гадоў аўтарытарнай рэакцыі, палітык разлічвае захаваць персаналісцкі характар рэжыму.

На нарадзе з прэм’ер-міністрам Лукашэнка падкрэсліў шараговасць 7-га склікання УНС. І гэта пры тым, што орган набыў канстытуцыйны статус і істотныя паўнамоцтвы па выніках нефармальнай дамовы з наменклатурай. Пагадненні замацаваліся лютаўскім рэферэндумам 2022 г.

УНС з’яўляецца своеасаблівым выклікам для асабістага кіравання Лукашэнкі. Аўтакрат разлічвае ўбудаваць гэты “вышэйшы прадстаўнічы орган” у персаналісцкую сістэму ўлады, але пакуль не мае цэласнага бачання, як гэта зрабіць.

Нельга выключаць, што палітык разлічвае на ашаламляльныя лічбы падтрымкі на прэзідэнцкіх выбарах 2025, натхніўшыся выбарамі ў Расіі. У такім разе, праект па перадачы паўнамоцтваў УНС як калектыўнаму органу можа быць замарожаны на нявызначаны тэрмін.

Такім чынам, Лукашэнка імкнецца дэвальваваць ролю УНС дзеля захавання асабістай манаполіі на ўладу.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш