Пераразмеркаванне дабротаў: экспрапрыяцыі ў апанентаў, кватэры для вайскоўцаў
Правячы клас працягвае павялічваць рэпрэсіўныя і дысцыплінарныя меры ў адносінах да прыхільнікаў перамен унутры краіны, а таксама палітэміграцыі. Аляксандр Лукашэнка прымае дадатковыя захады для кансалідацыі дзяржапарату і сілавікоў: смяротнае пакаранне за здраду і жыллё за лаяльнасць.
Правячы клас працягвае абмяжоўваць у грамадзянскіх правах сваіх апанентаў. Ахоўнікі рэжыму ўзмацняюць жорсткасць пакарання крытыкам дзеючага кіраўніцтва, у тым ліку істотна павялічваюць фінансавыя штрафы.
Сілавікі працягваюць спробы прымусіць альтэрнатыўных лідараў меркаванняў да адмовы ад жорсткай крытыкі дзяржапарату. КДБ пачаў спецвытворчасць у дачыненні да рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева, а следчы камітэт – у дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка з праекту NEXTA.
Ціск на адвакацкую супольнасць не спыняецца. Адвакатаў Сяргея Ціханоўскага і Марыі Калеснікавай пазбавілі ліцэнзіяў.
Правячы клас спрабуе кансалідаваць вертыкаль і вайскоўцаў пагрозай смяротнага пакарання за здраду рэжыму Лукашэнкі.
Урад упэўнівае вышэйшае кіраўніцтва ў станоўчых тэндэнцыях у развіцці эканомікі краіны, падтрыманні фінансавай і макраэканамічнай стабільнасці. У лістападзе Белстат зафіксаваў рэкордную дэфляцыю, што хутчэй за ўсё пераконвае вышэйшае кіраўніцтва ў перавагах ручнога кіравання эканомікай і перыядычнага ўмяшання ў цэнавае рэгуляванне.
Сілавікі працягваюць барацьбу з павышэннем цэн. У сваю чаргу Мінфін заяўляе аб намеры экспрапрыяваць прыбыткі бізнесу ад падняцця цэнаў і іх пераразмеркаванні.
Правячы клас пераразмяркоўвае бюджэтныя рэсурсы на карысць сілавікоў. Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па жыллі для вайскоўцаў і спрабуе забяспечыць адданасць маладога пакалення сілавікоў з незабяспечаных слаёў насельніцтва службовымі кватэрамі (з перадачай ва ўласнасць пасля 25 гадоў рэкруцтва).
Ахоўнікі рэжыму працягваюць папаўняць бюджэт за кошт экспрапрыяцыяў у бізнеса, а таксама дзяржупраўленцаў.
Сетка дыскаўнтэраў “Востраў чысціні і густу” пагасіла ўсе фінансавыя прэтэнзіі правяраючых органаў.
Колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў у Беларусі павялічылася на 35%.
Узровень жыцця паступова пагаршаецца, што не выклікае росту адкрытай незадаволенасці на фоне вайны ва Украіне і жорсткасці сілавікоў. Насельніцтва адаптоўваецца і праядае назапашванні. Беларусы актыўна нясуць у абменнікі замежную валюту.
Пагаршэнне эканамічнай сітуацыі вымушае бізнес скарачаць дзейнасць, інвестыцыі і зачыняць прадпрыемствы.
Абмежаванасць рэсурсаў вымушае правячы клас паступова ліквідаваць стратныя прадпрыемствы сярэдняга ўзроўню ў рэгіёнах. У Быхаве ліквідуюць кансервавы завод.
Тым не менш, занятасць падтрымліваецца на дастаткова высокім узроўні (у тым ліку і за кошт эміграцыі), а чыноўнікі агучваюць намеры працаўладкаваць усіх незанятых у эканоміцы. Правячы клас бачыць у нізкай занятасці насельніцтва адну з асноўных прычын пратэснай актыўнасці.
Такім чынам, жорсткасць рэжыму Лукашэнкі і змяншэнне зваротнай сувязі з насельніцтвам працягвае павялічвацца.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі