en
Ліпень 1 – Ліпень 7, 2024
Кіруючы клас

Пасля вяртання “народнай любові” – лібералізацыя 4.0?

Сітуацыя палепшылася
Пасля вяртання “народнай любові” – лібералізацыя 4.0?
фота: elements.envato.com

Лукашэнка патроху адпускае рэпрэсіўныя лейцы напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі-2025. Пасля выбараў палітык разлічвае абнавіць асабістую легітымнасць унутры краіны і за мяжой. Кіруючы клас упэўніўся ў захаванні манаполіі на ўладу ў выніку чатырохгадовай аўтарытарнай рэакцыі, хаця гэты працэс ускладняўся вайной ва Украіне.

Беларускае кіраўніцтва распачынае працэс вызвалення палітзняволеных. Лукашэнка цягам кіравання дзяржавай перыядычна ініцыяваў умоўную “палітычную адлігу”, як, напрыклад, у 2003, 2008 і 2016 гадах.

Кіруючы клас прымусіў грамадства прыняць манаполію Лукашэнкі на ўладу — прынамсі паводле рэжымных параметраў.

У выніку аўтарытарнай рэакцыі 2021-2024 гадоў ахоўнікі рэжыму цалкам зачысцілі праявы пратэснага руху — і, як вынік, дэпалітызавалі грамадства. Пераважная большасць актывістаў вымушана выехалі ў эміграцыю. Прадэмакратычныя палітычныя партыі і арганізацыі грамадзянскай супольнасці рэжым ліквідаваў. Вертыкальныя сувязі ўнутры краіны істотна разбураны, а іх якасць адкацілася да ўзроўню 10-гадовай даўніны.

Рэжым разлічвае скарыстацца спрыяльнай сацыяльна-эканамічнай кан’юнктурай для абнаўлення ўнутранай і знешней легітымнасці ў выніку прэзідэнцкай кампаніі-2025.

Так, эканамічны рост і падвышэнне заробкаў станоўча ўплываюць на рэйтынгі даверу да дзяржаўных інстытутаў. За кошт дзяржсектара і ад’езду людзей за мяжу рэжым забяспечыў высокую занятасць насельніцтва — гэта нават прывяло да дэфіцыту кадраў. Варта зазначыць: Лукашэнка пільна клапоціцца пра нізкія паказнікі беспрацоўя, бо бачыць у беспрацоўі пэўныя пагрозы палітычнай стабільнасці. У сваю чаргу рэжым не сутыкаўся з палітычным крызісам у выніку дэфіцыту кадраў, таму гэтая сітуацыя не разглядаецца ўладамі як экзістэнцыйная пагроза.

Кіруючы клас імкнецца змякчыць напружанасць у грамадстве напярэдадні выбараў. Сярод іншага гэтыя захады разлічаны на дэматывацыю часткі апанентаў рэжыму. Напрыклад, рэжым разлічвае на абвастрэнне ўнутраных спрэчак сярод прадэмакратычных палітарганізацый наконт санкцый і стратэгіі паводзін у адносінах да Лукашэнкі. Гэта спрыяе змяншэнню ўвагі дэмсіл да ўнутрыпалітычнага парадку дня і прэзідэнцкай кампаніі.

Тым не менш, ахоўнікі рэжыму працягваюць ужываць фінансавыя санкцыі і рэпрэсіі ў дачыненні да апанентаў Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё, крымінальны пераслед і жорсткія паказальныя прысуды могуць скараціцца ў бліжэйшыя месяцы або з часам прыпыніцца. Аднак кіруючы клас працягне фінансавае абяскроўленне апанентаў.

Такім чынам, наўрад ці Лукашэнка наважыцца на маштабныя крокі ў справе лібералізацыі і вызвалення палітзняволеных – іх будуць выпускаць паступова. Пры гэтым большасць можа апынуцца на волі пасля прэзідэнцкай кампаніі — і толькі ў выпадку спрыяльных для рэжыму вынікаў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Кастрычнік 7 – Кастрычнік 13
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш