en
Жнівень 21 – Жнівень 27, 2023
Кіруючы клас

Падрыхтоўка да выбараў: ВНУ і медыкі пад увагай, інвестыцыі ў дзяржсектар

Сітуацыя не змянілася
Падрыхтоўка да выбараў: ВНУ і медыкі пад увагай, інвестыцыі ў дзяржсектар
фото: president.gov.by

Кіруючы клас перанакіроўвае незадаволенасць насельніцтва сістэмамі адукацыі і аховы здароўя на чыноўніцкую вертыкаль. Так рэжым спрабуе падняць рэйтынгі напярэдадні выбарчай кампаніі. У дзяржавы скарачаюцца рэсурсы для куплі лаяльнасці электарату за кошт росту даходаў. Урад нарошчвае інвестыцыі ў дзяржкампаніі адпаведна з імпульсамі вышэйшага кіраўніцтва.

Сярэдні заробак працягвае расці, але эксперты фіксуюць перагрэў эканомікі. Яго правакуюць дзяржуліванні, накапленне дысбалансаў у эканоміцы і тэндэнцыі да стагнацыі.

Кіруючы клас працягвае маштабна інвеставаць у дзяржсектар.

Па даручэнні Лукашэнкі прадпрыемства “Белджы” ў 2023 годзе вырабіць 60 тыс. аўтамабіляў. У той жа час прадпрыемства, дзе плануюць збіраць кітайскія красоверы бізнес-класа, нарошчвае страты.

Урад плануе арганізаваць вытворчасць лёгкага 12-мясцовага самалёта ЛМС-401, а таксама пачаць серыйную вытворчасць ударных беспілотнікаў.

Лукашэнка мае намер умацаваць адукацыйную вертыкаль і ўзмацніць цэнтралізацыю сістэмы ў гэтай галіне. Хутчэй за ўсё, ВНУ чакаюць чарговыя хвалі ідэалагізацыі, кадравых чыстак і ратацыі, а таксама прымус да дэманстрацыі лаяльнасці з боку выкладчыкаў. Палітык раскрытыкаваў рэктара БДУ за недахопы ў ідэалагічнай і адміністрацыйнай працы, кадравай палітыцы і дэцэнтралізацыю кіраўнічай вертыкалі.

Увага органаў кантролю факусуецца на сістэме аховы здароўя. На фоне скарачэння сродкаў для фінансавання гэта можа павысіць рэйтынгі дзяржінстытутаў сярод часткі электарату напярэдадні выбарчай кампаніі. Дзяржкантроль узяўся правяраць якасць і даступнасць медычнай дапамогі. Хутчэй за ўсё, у сферы аховы здароўя адбудуцца паказальныя ратацыі, пераслед асобных функцыянераў і медыкаў.

Чыноўнікі працягваюць абмяркоўваць карэктывы ў пенсіённую сістэму, каб павялічыць напаўненне фонду.

ЦВК працягвае мяняць выбарчы механізм з пагаршэннем празрыстасці працэсу і ізаляваннем чальцоў выбаркамаў ад магчымага стрэсу і ўплыву з боку выбаршчыкаў. Адпаведна рашэння Цэнтрвыбаркама спісы сяброў выбаркамаў не будуць публікавацца ў інтэрнеце.

Ахоўнікі рэжыму працягваюць зачыстку грамадства ад іншадумцаў і пераследуюць маніфестантаў 2020 г.

Такім чынам, кіруючы клас працягвае дэматывацыю прыхільнікаў перамен да ўдзелу ў выбарах-2024 рэпрэсіямі і абмежаваннямі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш