en
Люты 5 – Люты 11, 2024
Кіруючы клас

Новы рэжым Беларусі: вайсковая хунта ці палітбюро?

Сітуацыя пагоршылася
Новы рэжым Беларусі: вайсковая хунта ці палітбюро?
Скриншот: ПРАВДА №63 04.03.1981

Ахоўнікі рэжыму значна павялічылі вагу і ўплыў у розных ведамствах падчас перыяду кіравання позняга Лукашэнкі. Асобныя фігуры з сілавога блоку нарошчваюць прысутнасць у дзяржаўных медыя. Наўрад ці сфармаваны наменклатурай УНС стане істотнай супрацьвагай сілавікам.

Наменклатура дамовілася з Лукашэнкам аб трансфармацыі персаналісцкага рэжыму. Хутчэй за ўсё, гэтаму паспрыяў ціск Крамля. Масква неаднаразова агучвала неабходнасць перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым дзяржаўным інстытутам. Лютаўскі рэферэндум-2022 вярнуў абмежаванні ў два тэрміны для чалавека на галоўнай пасадзе ў краіне. Акрамя таго, быў уведзены новы інстытут пад гарантыі стабільнага транзіту улады — Усебеларускі Народны Сход (УНС).

Аднак за апошнія тры з паловай гады апаратная вага сілавікоў непрапарцыйна ўзрасла — і яны ўзялі пад кантроль значную колькасць цывільных ведамстваў і сектараў. 

Лукашэнка пачаў ставіць сілавікоў на цывільныя пасады падчас прэзідэнцкай кампаніі-2020. Ен ужо тады адчуваў: наспявае сур’езны палітычны крызіс. Таму, напрыклад, прэм’ер-тэхнакрат Румас быў заменены экс-сілавіком Галоўчанкам. Пасля выбараў тэндэнцыя па прызначэнні сілавікоў на розныя цывільныя пасады, у тым ліку GoNGO, толькі ўзмацнілася.

Камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў — медыйная і харызматычная асоба. Сілавік прэтэндуе на лідарскія пазіцыі сярод прыхільнікаў жорсткай лініі рэжыму. Ен дамогся ўвагі Лукашэнкі падчас жорсткага падаўлення пратэстаў-2020. У той перыяд яго падначаленыя асабліва адзначыліся ў каральных аперацыях супраць маніфестантаў. Экс-кіраўнік ГУБАЗіК асабіста прымаў удзел у акцыях застрашвання прыхільнікаў перамен — з паказальнай жорсткасцю і дэманстрацыяй лаяльнасці Лукашэнку.

Безумоўна, Карпянкоў публічна не агучвае кар’ерныя альбо амбіцыі палітычныя. Падчас размовы з адыёзным прапагандыстам Азаронкам сілавік засведчыў лаяльнасць Лукашэнку і ведамасную субардынацыю перад міністрам Кубраковым. Аднак яго кар’ерныя амбіцыі не абмяжоўваюцца сённяшняй пасадай намесніка кіраўніка МУС. І пра гэта сведчаць наступныя моманты. Па-першае, з 2020 года Карпянкоў значна павялічыў уплыў у асяроддзі сілавікоў. Па-другое, ен укараніўся ў медыйнай прасторы праз прыхільнае стаўленне дзяржаўных СМІ. І, нарэшце, за мінулы год унутраныя войскі папоўніліся пяццю новымі падраздзяленнямі і двума атрадамі добраахвотнікаў. Карпянкоў плануе вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі, а таксама актыўна прыцягвае экс-“вагнераўцаў” у свае падраздзяленні.

Такім чынам, кіруючы клас можа ініцыяваць міжведамасныя войны сілавікоў для аслаблення іх апаратнай вагі і амбіцый.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 11 – Лістапад 17
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш