en
Ліпень 22 – Ліпень 28, 2024
Кіруючы клас

Лукашэнка тут закон: прапагандысты ўмацоўваюць культ асобы

Сітуацыя не змянілася
Лукашэнка тут закон: прапагандысты ўмацоўваюць культ асобы
фота: elements.envato.com

Кіруючы клас дасылае жорсткія сігналы для ўнутранай аўдыторыі: сілавікі працягнуць рэпрэсаваць і дэпалітызаваць прыхільнікаў перамен. Адначасова прапагадысты ўмацоўваюць культ асобы Лукашэнкі з абгрунтаваннем права дзейнічаць па-за рамкамі закона.

Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі-2025 зачыстка дзяржсектара ад іншадумцаў працягваюць. Палітзняволеным павялічваюць турэмныя тэрміны. Маніфестантаў-2020 і іншых апанентаў улады працягваюць пераследаваць, арыштоўваць і абмяжоўваць іх свабоду.

Прапагандысты працягваюць абараняць дзеянні сілавікоў — і выводзяць кіруючы клас па-над заканадаўствам.

Адначасова ахоўнікі рэжыму пашыраюць ціск на грамадства праз фінансавую сферу. За тры месяцы працы сістэмы супердоступу да плацяжоў сілавікі і банкі прыпынілі пераводы на суму больш за USD 4 млн. Хутчэй за ўсе, гэтыя паказнікі працягнуць павялічвацца разам з экспрапрыяцыяй сродкаў на карысць дзяржавы.

Кіруючы клас павялічвае бюджэтныя экспрапрыяцыі за кошт прыватных перавозчыкаў. З пачатку 2024 года Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый канфіскавала 70 аўтобусаў і 280 легкавых аўтамабіляў. У дадатак чыноўнікі працягваюць ускладняць умовы для дзейнасці прыватнага бізнесу на карысць дзяржманапалістаў. Аднак наўрад ці пагаршэнне якасці і даступнасці транспартных паслуг прывядзе да росту незадаволенасці насельніцтва.

Урад працягвае пазбаўляцца ад сацыяльных абавязкаў перад працоўнымі. З 2025 года ў Беларусі павысяць мінімальны страхавы стаж. Істэблішмент ужо не асцерагаецца росту напружанасці і адмоўнай рэакцыі з боку грамадства.

Кіруючы клас выкарыстоўвае дзяржаўныя сацыялагічныя апытанні ў прапагандысцкіх мэтах, хаця сумнеўна, што даследаванні сацыелагаў адпавядаюць рэальным настроям грамадства. Гэта адмоўна ўплывае на якасць кіравання і прыняцце непапулярных рашэнняў. Як вынік, шэраг мер, што не да спадобы людзям, могуць выклікаць стомленасць насельніцтва ад памылак кіраўніцтва і чарговы выбух незадаволенасці.

Пасля 2020 года замацаваўся трэнд на ізаляванне кіруючага класа ад грамадства і звужэнне зваротнай сувязі. Асноўнымі апорамі рэжыму становяцца сілавікі, прапагандысты і дзяржсектар, аднак з істотнай стабілізуючай роляй Крамля ў рэжымнай архітэктуры.

Такім чынам, кіруючы клас працягне захады па скарачэнню ўзроўню патрабаванняў насельніцтва да дзяржавы і дзяржапарата — у тым ліку з дапамогай сілавікоў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш