en
Травень 13 – Травень 19, 2024
Кіруючы клас

Контр-эвалюцыя: экспрапрыяцыя ўласнасці і адзяржаўліванне эканомікі

Сітуацыя пагоршылася
Контр-эвалюцыя: экспрапрыяцыя ўласнасці і адзяржаўліванне эканомікі
Фота: https://elements.envato.com/ru/

Рэжым Лукашэнкі пашырае абсэнтэісцкія настроі сярод прыхільнікаў перамен. Кіруючы клас імкнецца дэматываваць актывістаў і сарваць выбары ў Каардынацыйную раду. Ахоўнікі рэжыму пашыраюць практыку экспрапрыяцыі маемасці і актываў на новыя групы палітычных апанентаў у эміграцыі. Урад падтрымлівае пазітыўныя чаканні ў насельніцтва ад эканамічнага росту праз уліванні ў дзяржсектар эканомікі і змаганне са “спекулянтамі” – прадпрымальнікамі.

Кіруючы клас захоўвае эканамічны аптымізм праз дэманстрацыю падтрымкі дзяржкампаній і росту заробкаў. Тэмпы росту ВУП за студзень – красавік у памеры 5,1% пераўзышлі чаканні чыноўнікаў (3,8%). ЕБРР палепшыў прагнозы па ВУП Беларусі на 2024 г.

Эканамічныя дасягненні (на фоне санкцый) умацоўваюць кіруючы клас у меркаванні аб правільнасці абранага курсу. Курс гэты базуецца на падтрымцы дзяржкампаній і цэнавой рэгуляцыі, кааперацыі з Расіяй, чыстках дзяржсектара ад нелаяльных работнікаў і звужэнні магчымасцяў для вядзення малога бізнесу.

Мінэканомікі апублікавала для грамадскага абмеркавання спіс відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца індывідуальныя прадпрымальнікі. У выніку частка ІП вымушана будзе закрыцца. Пры гэтым у Мінску са жніўня 2021 года не праводзіцца рэгістрацыя новых ІП.

Варта зазначыць, што павелічэнню заробкаў бюджэтнікаў і работнікаў дзяржсектара ў значнай ступені спрыяе кадравы дэфіцыт.

Нацбанк перыядычна выказвае заклапочанасць і перасцярогі празмерным стымуляваннем эканамічнага росту.

Унутры краіны ахоўнікі рэжыму працягваюць рэпрэсіі ў адносінах да іншадумцаў і пашыраюць іх праз пераслед сваякоў эмігрантаў-крытыкаў Лукашэнкі.

Кіруючы клас спрабуе дэматываваць прыхільнікаў перамен прымаць удзел у выбарах новага складу Каардынацыйнай рады (КР). Нізкая яўка можа быць выкарыстана як аргумент нерэзэпрэнтатыўнасці гэтай інстытуцыі дэмакратычных сіл, а таксама стымуляваць цэнтрабежныя тэндэнцыі сярод апанентаў Лукашэнкі. Рэжым сярод іншага разлічвае такім чынам зменшыць уплыў дэмакратычных сіл на міжнародны парадак дня і адносіны заходніх сталіц з афіцыйным Мінскам у будучыні.

Ахоўнікі рэжыму прызналі “экстрэмісцкімі фармаваннямі” ўсе выбарчыя спісы ў КР. Для дэматывацыі дыяспар следчы камітэт дадаў 104 прозвішчы ў спіс падазраваных па справе “Беларусаў замежжа” за святкаванне Дня Волі — і пагражае арыштам маёмасці.

Такім чынам, кіруючы клас працягне рэпрэсіі ў дачыненні да палітэміграцыі з мэтай паменшыць уплыў дэмсіл на міжнародны парадак дня ў дачыненні да афіцыйнага Мінска.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Верасень 30 – Кастрычнік 6
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш