Кіруючы клас кансалідуецца вакол Лукашэнкі, урад займаецца імпартазамяшчэннем
Кіруючы клас узмацняе захады па кансалідацыі насельніцтва вакол асобы Лукашэнкі рэпрэсіямі і ідэалагічнай індактрынацыяй. Лабісты дзяржінвестыцый і імпартазамяшчэння працягваюць павялічваць уплыў у кіруючым класе.
Прапагандысты канцэнтруюцца на прасоўванні ідэй ізаляцыянізму і антызаходняй рыторыцы, сумесі ідэй “рускага міра” і сацыяльнай справядлівасці ў разуменні Лукашэнкі, а таксама захаванне кіруючай ролі дзяржавы ў рэгуляванні эканомікі і высокай долі дзяржсектару.
Палітыка імпартазамяшчэння кіруючага класа прыносіць дадатковыя канкурэнтныя перавагі асобным групам, у якіх атрымліваецца паспяхова прасоўваць свае інтарэсы. Урад арганізаваў сустрэчу паміж фермерамі і прадстаўнікамі гандлёвых сетак, па выніках якой фермерская прадукцыя заменіць імпартаваную на паліцах крам.
Шэраг дзяржкампаній з маштабнымі ўліваннямі прызнаныя стратнымі.
Старшыня сената Качанава асабіста праінспектавала адзін з праектаў па лакалізацыі вытворчасці дзяржкампаніяй “Мотавела”.
Ахоўнікі рэжыму павялічваюць сваю вагу ў папаўненні дзяржбюджэту і часткова кампенсуюць недабор прыбыткаў з іншых крыніц. У Мінску перавыканалі план па збору штрафаў у тры разы за 2022 год.
Дзяржкантроль абвінаваціў прыватную афтальмалагічную клініку «Новы зрок» ва ўхіленні ад выплаты падаткаў з меркаванай шкодай дзяржаве болей за BYN 2,5 млн.
Фінская кампанія Olvi аплаціць вялізны штраф за “Лідскае піва” у памеры BYN 12,2 млн.
Дзяржапарат працуе ў мабілізацыйным рэжыме па абнаўленню “базы дармаедаў”. Улады паступова ўводзяць новыя падаткі і зборы з гэтай групы грамадзян, што не выклікае адкрытага росту незадаволенасці.
Дзяржкантроль узмацняе ціск на рэгіянальную вертыкаль з крытыкай невыканання даручэнняў Лукашэнкі. Паводле КДК чыноўнікі з аблвыканкамаў не выконваюць 70% даручэнняў Лукашэнкі.
Урад працягвае цэнавае рэгуляванне ў ручным рэжыме. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання узгадніла 242 павелічэння цэнаў. Кіруючы клас задаволены антыінфляцыйнымі эфектамі і падтрымкай у грамадстве кантролю над гандлем.
Кіруючы клас пашырае абмежаванні для апанентаў рэжыму і ўводзіць дадатковыя фільтры для выезду за мяжу.
Звальненні і чысткі па палітычных матывах не спыняюцца. На дзяржпрадпрыемствах у Новалукомлі затрымалі каля 10 чалавек.
Такім чынам, кіруючы клас працягне маштабныя чысткі дзяржсектару ад іншадумцаў.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі