en
Студзень 15 – Студзень 21, 2024
Кіруючы клас

Кадравы голад: вярнуць “збеглых”, прыцягнуць замежнікаў

Сітуацыя пагоршылася
Кадравы голад: вярнуць “збеглых”, прыцягнуць замежнікаў
Иллюстрация: pravda.ru

Улады прызнаюць праблемы з дэмаграфіяй, міграцыяй і дыспрапорцыямі на рынку працы. Таксама востра стаіць пытанне кадравага абнаўлення дзяржапарату. Пакуль гэтыя праблемы толькі фіксуюцца эфектыўных мер па іх вырашэнні ніхто не прапануе.

Мінэканомікі аб’явіла пра пачатак грамадскага абмеркавання праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Адзін з галоўных напрамкаў работы ўрада – павышэнне зарплат пры адначасовым росце прадукцыйнасці працы. Рэалізаваць намер плануецца праз стварэнне высокатэхналагічных працоўных месцаў і павышэння ўзроўню кваліфікацыі работнікаў. Аўтары ідэі мараць развіваць новую прамыслова-тэхналагічную палітыку для “дасягнення тэхналагічнай незалежнасці краіны за кошт паскоранага развіцця ўласных прарыўных тэхналогій”.

Найбольш значная праблема на шляху рэалізацыі планаў – аб’ём і якасць чалавечага капіталу. Аўтары праекта прызнаюць: узмацненне дэмаграфічнай праблемы звязана не толькі са зніжэннем нараджальнасці і старэннем насельніцтва, але і з адтокам працоўных рэсурсаў.

Для ліквідацыі дысбалансаў улады прагнуць “аптымізаваць” міграцыйныя працэсы, а таксама больш актыўна прыцягваць замежных работнікаў — перш за ўсё высокакваліфікаваных. Дамагчыся гэтага плануецца за кошт “мер па стымуляванні міграцыйных працэсаў”. Яны прадугледжваюць прыток працаздольнага насельніцтва з краін замежжа, вяртанне суайчыннікаў на радзіму, а таксама прадухіленне адтоку грамадзян за межы Беларусі. Канкрэтныя меры па рэалізацыі задум пакуль ніхто не агучыў. У планах урада – утрымаць колькасць насельніцтва краіны на ўзроўні 9,2 млн чалавек.

У студзені Лукашэнка зацвердзіў новую канцэпцыю кадравай палітыкі. У канцэпцыі агучаны пагрозы кадравай бяспекі: дэмаграфічная праблема, адток людзей за мяжу, неадпаведнасць кваліфікацыі сучасным патрабаванням, дэфіцыт спецыялістаў па найбольш значных відах эканамічнай дзейнасці, зніжэнне прывабнасці дзяржслужбы для высокакваліфікаваных кадраў.

Мінімізаваць гэтыя пагроз плануецца праз прыцягненне новых кадраў, якія адпавядаюць двум супярэчлівым патрабаванням – прафесійнай прыдатнасці і ідэалагічнай лаяльнасці. Адзначым, што ў правілах карпаратыўнай этыкі прапішуць механізмы “павышэння патрыятызму работнікаў”, а саміх супрацоўнікаў чакае праверка грамадзянскай пазіцыі.

Аналітыкі адзначаюць: з-за старэння працаўнікоў рэжым змушаны абнаўляць дзяржапарат. Пасля выбараў-2020 вышэйшы эшалон улады фактычна не мяняўся: толькі ў адміністрацыі Лукашэнкі неабходна памяняць да 40% функцыянераў. Складанасці з такім абнаўленнем відавочныя. Па-першае, аўтаматычна адсякаецца цэлы працоўны сегмент “ідэалагічна ненадзейных” – тых, хто працаваў за мяжой або атрымаў адукацыю ў замежных навучальных установах. Па-другое, не хапае работнікаў нават з мінімальнымі, базавымі кампетэнцыямі. Вышэйшая адукацыя ў Беларусі з кожным годам дэградуе — у тым ліку ў галіне дзяржкіравання.

Незалежныя эксперты таксама скептычна ацэньваюць перспектывы па вяртанні кадраў з-за мяжы. Аляксандр Фрыдман звяртае ўвагу, што рыторыка ўлады памянялася: “У 2021 і 2022 годзе людзей зневажальна называлі збеглымі, сцвярджаючы, што краіна нічога не страціла пасля іх ад’езду. У 2023 годзе наратыў змяніўся. Усё часцей мы чуем, што трэба вяртаць людзей. Улады разумеюць: з’ехалі таленавітыя спецыялісты, сярод якіх шмат моладзі”.

Пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, пра рэалізацыю кадравай палітыкі ў яе прымальным фармаце можна забыцца. Верагодна, праблемы з абнаўленнем дзяржапарату захаваюцца – таксама, як і дысбаланс попыту і прапановы спецыялістаў на рынку працы – аж да пачатку прыкметных палітычных змен.

Колькасць вакансій на рынку працы ў 2023 г. у параўнанні з вынікам 2022 г. павялічылася на 30%. Гэта самы значны ўсплёск попыту на людзей за апошнія тры гады.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 15 – Ліпень 21
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш