en
Студзень 23 – Студзень 29, 2023
Кіруючы клас

Ізаляцыя рэжыму ад грамадства ўзмацняецца, экспрапрыяцыі ў нелаяльных павялічваюцца

Сітуацыя пагоршылася

Рэжым Лукашэнкі дыскрымінуе шырокія групы насельніцтва і пазбаўляе крытыкаў дзеючага курсу палітычных і грамадзянскіх правоў як, напрыклад, рэпрэзентацыі ў дзяржаўных інстытутах, стварэння палітычных партый і НДА. Правячы клас прадчувае доўгую знешнюю ізаляцыю і адсутнасць інвестыцый. Рэжым пашырае ўмовы для нацыяналізацыі замежнага бізнесу.

Улады вырашылі перадаваць пад знешняе кіраванне замежныя кампаніі.

Урад пашырае цэнавыя абмежаванні на будаўнічую галіну. За гэтым, хутчэй за ўсё, пачнуцца рэйды ахоўнікаў рэжыму з праверкамі, крымінальнымі справамі і экспрапрыяцыямі сярод удзельнікаў рынку.

Кіруючы клас нарэшце замацаваў прынятую на мінулагоднім плебісцыце дамову з Аляксандрам Лукашэнкам наконт пераразмеркавання паўнамоцтваў. Дэпутаты зацвердзілі ў другім чытанні праект закона пра Усебеларускі народны сход. Прынятыя заканадаўчыя палажэнні сведчаць аб працягу адмежавання кіруючага класу ад шырокіх пластоў грамадства, абмежавання інтарэсамі вузкага кола сімпатызантаў і далейшага звужэння зваротнай сувязі з грамадствам. Згодна заканадаўчых навацый УНС фактычна становіцца рэпрызай прадстаўнікоў дзяржінстытуцый і экс-вертыкальшчыкаў, сасланых на працу ў GoNGO.

Улады рыхтуюць перарэгістрацыю палітычных партый з ліквідацыяй усіх апазіцыйных арганізацый. Фактычна ў краіне не застанецца зарэгістраваных палітычных арганізацый, якія бы агрэгавалі і рэпрэзентавалі інтарэсы значнай часткі грамадства – апазіцыйных Лукашэнку пластоў насельніцтва. Хутчэй за ўсё, партыйныя праекты Юрыя Васкрасенскага або Ганны Канапацкай могуць быць у перспектыве адноўлены дзеля змяншэння напружанасці ў грамадстве.

Ахоўнікі рэжыму разлічваюць стварыць дадатковы фільтрацыйны механізм і базу звестак у сітуацыі магчымага вяртання іншадумцаў з-за межаў краіны, якія могуць быць запатрабаваныя ў эканоміцы. Швед расказаў, як будзе працаваць «камісія па вяртанні збеглых». Сітуацыя на рынку працы стала пагаршаецца, а насельніцтва несупынна старэе.

Лукашэнка анансаваў змены для індывідуальных прадпрымальнікаў, што, хутчэй за ўсё, азначае павелічэнне падаткавых і штрафных экспрапрыяцый у гэтага пласта насельніцтва з пагаршэннем ўмоў для іх дзейнасці. Кіруючы клас разглядае дробны і сярэдні бізнес як нелаяльныя групы і ўводзіць разнастайныя абмежавальныя меры для іх.

Такім чынам, кіруючы клас працягне маштабныя рэпрэсіі і прымус нелаяльных груп насельніцтва да дэпалітызацыі з выплатамі кантрыбуцый.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш