Гуртаванне дзяржаўнага сектару вакол асобы Лукашэнкі, грашовыя ўліванні ў эканоміку
Ідэолагі ўзмацняюць захады па кансалідацыі работнікаў дзяржсектару вакол асобы Лукашэнкі. Урад вяртаецца да стымулявання эканомікі за кошт грашовых уліванняў у эканоміку.
На працягу двух тыдняў чыноўнікі прымушаюць калектывы дзяржарганізацыяў да дэманстрацыі ў публічнай прасторы лаяльнасці Лукашэнку і масавага абмеркавання яго паслання.
Чыноўнікі на месцах арганізоўваюць маштабнае ўступленне работнікаў дзяржаўных кампаній ў “Белую Русь”. У Баранавічах працаўнікі “прадпрыемства-зомбі” паставілі рэкорд па далучэнні да партыі ўлады.
Урад паступова вяртаецца да стымулявання эканамічнага росту за кошт уліванняў у дзяржсектар. Агульная сума грошай у абароце працягвае расці. У беларускай эканоміцы пачаўся аднаўленчы рост, а сярод кампаній павялічваюцца аптымістычныя фінансавыя і эканамічныя чаканні.
Урад працягвае пошук шляхоў карэктавання ўмяшальніцтва Лукашэнкі ў цэнавае рэгуляванне. Экспертная група распрацоўвае альтэрнатыўныя механізмы.
Дзяржкантроль працягвае маніторынг цэнаўтварэння і абмежавальныя захады ў адносінах да гандлю. КДК прыпыніў працу магазіна цацак у Гродне з-за завышэння гандлёвых надбавак. Санстанцыя прайшлася па крамах “Еўраопт” у Магілёве.
Кіруючы клас спрабуе спыніць заняпад ІТ-сферы, якая паказвае найгоршыя вынікі з пачатку бягучага крызісу. Лукашэнка актыўна ўмешваецца ў рэгуляванне галіны і загадвае пераарыентаваць прадукцыю ПВТ на азіяцкія рынкі.
У кіруючым класе няма адзінага меркавання наконт пенсійных новаўвяддзеняў, якія закранаюць значную колькасць пенсіянераў і выклікаюць незадаволенасць гэтай групы.
Нягледзячы на павелічэнне кадравага дэфіцыту, сілавікі не спыняюць пераслед і звальненні іншадумцаў.
Ахоўнікі рэжыму працягваюць канвеерныя рэйды і затрыманні ў рэгіёнах для выкаранення падпольнага пратэснага руху. Кіруючы клас плануе падтрымліваць высокім узровень рэпрэсій і нават павялічыць колькасць арыштантаў.
Сілавікі праводзяць прафілактычныя размовы, агляд дамоў і тэлефонаў, а таксама арышты актывістаў у Пружанах, Пінску і Дзяржынску.
Такім чынам, кіруючы клас працягне бюджэтныя ўліванні ў дзяржсектар для стымулявання эканамічнага развіцця.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі