en
Лістапад 14 – Лістапад 20, 2022
Кіруючы клас

Дзяржсектар разлічвае на імпартазамяшчэнне, Лукашэнка ўзяўся за ІТ

Сітуацыя пагоршылася

Правячы клас павялічвае штрафныя і падаткавыя экспрапрыяцыі ў бізнэса і арэндадаўцаў, а таксама пакрокава падвышае падаткавую нагрузку на шырокія групы насельніцтва. Прамыслоўцы з дзяржсектару разлічваюць на павелічэнне маштабных уліванняў у эканоміку і чарговы этап асваення сродкаў, нягледзячы на правалы папярэдніх кампаній па імпартазамяшчэнні і мадэрнізацыі. ІТ-сектар працягвае губляць буйных інвестараў і стартапы, у тым ліку з-за празмернай увагі з боку вышэйшага кіраўніцтва і спроб прымусу да ідэалагічнай лаяльнасці.

Урад плануе падняць стаўкі падаходнага падатку для тых, хто здае ў арэнду жыллё, гаражы, машына-месцы. Чыноўнікі ўводзяць новы штраф за парушэнні па коштах для кампаніяў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Урад плануе павялічыць падаткавую нагрузку для шырокіх груп насельніцтва пакрокава з улікам іх магчымай рэакцыі. Хаця рэальныя даходы насельніцтва паскараюць падзенне. Рост падатку на першую кватэру складзе каля 10%, што не павінна выклікаць рэзкую незадаволенасць дзеяннямі ўраду і пратэстную мабілізацыю ўласнікаў.

Грамадства адчувае адмоўныя эфекты ад ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі па рэгуляванні цэн у выглядзе з’яўлення дэфіцыту асобных тавараў на паліцах крамаў. Аднак, па ўсёй верагоднасці, гэта нязначна турбуе вышэйшае кіраўніцтва. Дэфіцыт імпартных тавараў у меньшай ступені закранае традыцыйных сімпатызантаў Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку групы насельніцтва з невысокімі даходамі.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падкрэслівае перавагі ручнога кіравання і справаздачыцца аб станоўчых выніках цэнавага рэгулявання ў выглядзе дэфляцыі. Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава звяртае ўвагу на неабходнасць забеспячэння  “справядлівых” цэнаў.

Вышэйшае кіраўніцтва дэманструе аптымізм у сувязі з сыходам шэрагу замежных кампаній з беларускага рынку і разлічвае працягнуць жорсткую лінію ў адносінах да замежных інвестараў.

Улады працягваюць абмяжоўваць правы замежных інвестараў. Урад забараніў прадаваць актывы сеткі лабараторый “Сінэва”.

Аляксандр Лукашэнка асабіста кантралюе сітуацыю ў ІТ-сектары, які лічыць на роўні з прадпрымальнікамі адным з самых нелаяльных сектароў эканомікі. З ПВТ зыходзіць адзін з самых найлепшых стартапаў Казахстану. Амерыканскі мільярдэр са спісу Forbes ліквідуе свой ІТ-бізнэс у Беларусі.

Падзенне ВУП працягваецца, аднак улады дэманструюць аптымізм. На “Гарызонце” назвалі новую дату серыйнага запуску беларускага ноўтбука.

Такім чынам, правячы клас працягне пераразмеркаванне сродкаў ад прыватнага бізнэсу на ўтрыманне дзяржсектару і занятасці ў ім.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Сакавік 18 – Сакавік 24
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш