en
Студзень 30 – Люты 5, 2023
Кіруючы клас

Дзяржава скарачае пенсійныя гарантыі, пераслед маніфестантаў 2020 не спыняецца

Сітуацыя пагоршылася

Кіруючы клас паступова павялічвае кантроль над дабрабытам грамадзян, пераразмеркаванне і адабранне сродкаў у груп насельніцтва з больш высокім узроўнем даходаў, а таксама ў найменш лаяльных груп. Ахоўнікі рэжыму працягваюць паслядоўную зачыстку дзяржкампаній і рэгіёнаў ад маніфестантаў-2020.

Улады працягваюць скарачаць пенсійныя гарантыі насельніцтву і праводзіць рэфармаванне пенсійнай сістэмы з павелічэннем узросту і стажу, а таксама заахвочваннем насельніцтва да самастойнага клопату аб сваёй старасці. Пры гэтым кіруючы клас паляпшае пенсійныя гарантыі сілавікам і вайскоўцам.

Падаткавікі налічылі дадатковы падатак для каля 7,0 тыс. чалавек, у якіх выдаткі прыкметна перавысілі прыбыткі. Улады істотна паднялі падаткі для рэпетытараў, вядучых вяселляў, будаўнікоў, цырульнікаў і касметолагаў.

Урад працягвае станоўча ацэньваць сацыяльна-эканамічную сітуацыю, што звязана з невялікім узроўнем беспрацоўя (каля 3,6%) і стабільнасцю на валютна-фінансавым рынку нягледзячы на падзенне ВУП.

Дабрабыт насельніцтва і ўзровень спажывання часткова падтрымліваецца за кошт крэдытавання. Пазыкі насельніцтва перад банкамі наблізіліся да рэкордных BYN 17 млрд. Уладам атрымалася некалькі падняць заробкі, што звязана часткова са звальненнямі (і адпаведна пераразмеркаваннем пазасталых сродкаў), а таксама з павелічэннем выплат у дзяржсектары (хутчэй за ўсё, за кошт друку грошай).

Умовы працы ІТ-кампаній пагаршаюцца і прымушаюць да закрыцця бізнесаў, скарачэння супрацоўнікаў з-за санкцый і ідэалагічнага ціску з боку дзяржавы. Заснавальнік кампаніі-рэзідэнту ПВТ з’ехаў з Беларусі, а каманда засталася без заробку на USD 120 тыс.

Мінадукацыі ўзмацняе кампанію па ідэалагічнаму і патрыятычнаму выхаванню з мілітарызацыяй адукацыйнай сістэмы. Чыноўнікі прымушаюць вучняў школ пісаць лісты вайскоўцам у рамках акцыі “Мой ліст салдату”.

Прамыслоўцы з дзяржсектару разлічваюць на павелічэнне датацыяў у рамках імпартазамяшчэння. Чыноўнікі ў ручным рэжыме працягваюць кіраваць эканомікай і ўмешвацца ў дзейнасць дзяржпрадпрыемстваў. Дзяржупраўленцы разлічваюць павялічыць узровень лакалізацыі вытворчасці на «Мотавела» да 80-90%.

Мінюст распачаў працэс перарэгістрацыі палітычных партый, што хутчэй за ўсё прывядзе да ліквідацыі апошніх прадэмакратычных арганізацый напярэдадні пачатку выбараў ва УНС, парламент і мясцовыя саветы. Пасля масавай зачысткі грамадзянскай супольнасці з ліквідацыяй НДА, а затым і незалежных прафесійных саюзаў палітычныя партыі (АГП, БНФ, БСДГ, БСДП (Грамада), КХП БНФ, “Справядлівы свет”) заставаліся апошнім сегментам, у межах якога маглі легальна дзейнічаць актывісты.

Ахоўнікі рэжыму праводзяць паслядоўную зачыстку ад нелаяльных кадраў на дзяржпрадпрыемствах. У баранавіцкім філіяле «Атланту» звальненні маніфестантаў супраць гвалту сілавікоў у 2020 г. «Спіс экстрэмістаў» працягвае павялічвацца за кошт іншадумцаў і дасягае амаль 2,4 тыс. чалавек, а маніфестантам і крытыкам рэжыму Лукашэнкі выносяць вялікія тэрміны і фінансавыя пакаранні. Ахоўнікі рэжыму працягваюць рэйды ў рэгіёнах з масавымі арыштамі маніфестантаў, як, напрыклад, у Фаніпалі.

Урад працягвае ў ручным рэжыме рэгуляваць цэнаўтварэнне пасля скандальнай ініцыятывы Лукашэнкі па забароне павышэння цэн.

Такім чынам, кіруючы клас працягвае паслядоўную зачыстку дзяржсектару ад іншадумцаў і жорсткія рэпрэсіі ў адносінах да апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

 

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш