en
Ліпень 15 – Ліпень 21, 2024
Кіруючы клас

Двайнікі рэжыму: упаўнаважаныя Лукашэнкі па абласцях

Сітуацыя не змянілася
Двайнікі рэжыму: упаўнаважаныя Лукашэнкі па абласцях
Фота: elements.envato.com

Лукашэнка канцэнтруецца на ўмацаванні палітычнай і паліцэйскай функцыі сваей вертыкалі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Для гэтага ен узмацняе сістэму сачэння за лаяльнасцю чыноўнікаў і насельніцтва. У прыватнасці, дыктатар замацоўвае па два ўпаўнаважаных на кожную вобласць і Мінск напярэдадні выбараў-2025.

Лукашэнка праводзіць ратацыю ўпаўнаважаных у абласцях напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Усе ўпаўнаважаныя займаюць высокія дзяржаўныя пасады і паходзяць з найвышэйшага пула кіраўнікоў. У рэгіены з найбольшым пратэсным патэнцыялам дыктатар скіроўвае сілавікоў. Напрыклад, за настроямі чыноўнікаў Гродзенскай вобласці будзе сачыць дзяржсакратар Савета бяспекі Вальфовіч, а за Мінскам возьмецца назіраць кіраўнік МУС Кубракоў.

Дыктатар з недаверам ставіцца да рэгіянальных уладаў — і накіроўвае дадатковых наглядчыкаў за настроямі сярод мясцовых элітаў. Пры гэтым Лукашэнка прызначае па два ўпаўнаважаных на рэгіен у адрозненні ад папярэдніх гадоў – раней на кожную вобласць прызначаўся толькі адзін высокі прадстаўнік наменклатуры.

Варта адзначыць: у Беларусі выбудавана вертыкаль улады. Кіраўнікоў абласцей прызначае асабіста Лукашэнка, а кіраўнікі раенаў і гарадоў атрымліваюць пасаду пасля ўзгаднення з адміністрацыяй палітыка. Пры гэтым раеннае і гарадское кіраўніцтва звычайна паходзіць з адной вобласці і ракіруецца па гарызанталі – між рознымі раенамі вобласці.

У той жа час падае якасць вертыкальнай камунікацыі ў дзяржапараце і зваротнай сувязі з грамадствам. Лукашэнка толькі праз некалькі дзен і пасля шырокага грамадскага рэзанансу адрэагаваў на наступствы ўрагану ў Гомельскай вобласці. Палітык традыцыйна пераклаў адказнасць на мясцовую вертыкаль і адмежаваўся ад чыноўнікаў.

У дадатак Лукашэнка выказаў незадаволенасць прэтэнзіямі да дзяржавы з боку пацярпелых ад урагану. Палітык працягвае “гнуць сваю лінію”, нягледзячы на наступствы асабістых памылак у камунікацыі з электаратам падчас пандэміі COVID і ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў-2020.

Такім чынам, беларускае кіраўніцтва працягвае маштабную падрыхтоўку для правядзення прэзідэнцкай кампаніі з умацаваннем маналітнасці і лаяльнасці вертыкалі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Лістапад 25 – Снежань 1
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш