Адсутнасць дыялогу з апанентамі і ўзмацненне палітыкі прымусу
Кіруючы клас не спыняе маштабныя рэпрэсіі і ў чарговы раз дэманструе адсутнасць намераў да дыялогу з апанентамі вялікімі тэрмінамі праваабаронцам. Урад станоўча ацэньвае сітуацыю ў эканоміцы з-за адсутнасці рэзкага падзення і невысокага ўзроўню беспрацоўя.
Кіруючы клас спрабуе падвысіць свае рэйтынгі крытыкай гандлёвых сетках і імкнецца стымуляваць эканоміку за кошт прымусу прыватнага бізнесу да імпартазамяшчэння і куплі беларускіх тавараў. Старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава паскардзілася на асартымент у мінскіх крамах. Урад працягвае карэктаванне цэнавага рэгулявання пасля асабістага ўмяшання Аляксандра Лукашэнкі ў кастрычніку 2022 г.
Урад працягвае пошук дадатковых паступленняў у бюджэт за кошт насельніцтва і бізнесу. Для асобных кампаній і прадпрымальнікаў улады узнялі тарыфы на прыродны газ, нягледзячы на тое што цэны на расейскі газ захаваліся на ранейшым узроўні.
На ўладальніка службы таксі завялі крымінальную справу. Падаткавікі пачынаюць выстаўляць рахункі бізнесоўцам для добраахвотных выплат у бюджэт, а ў выпадку адмовы іх чакаюць штрафныя экспрапрыяцыі.
Плацёжаздольнасць дзяржкампаній атрымаўшых маштабныя інвестыцыі падчас папярэдняй кампаніі імпартазамяшчэння пагаршаецца, асабліва з улікам дадатковых выдаткаў і страт з-за санкцый. Беларускі цэментны завод не можа расплаціцца з банкам па крэдытам.
Кіруючы клас працягвае прымус прыхільнікаў перамен да поўнай палітычнай і грамадскай індыферэнтнасці паказальна жорсткімі прысудамі праваабаронцам і пагрозай вялікіх завочных тэрмінаў лідарам дэмакратычнага руху.
Нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму, яго калегам Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу прызначылі 10, 7 і 9 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Дзяржаўны абвінаваўца просіць Ціханоўскай і Латушку па 19 гадоў калоніі, тром іншым фігурантам — па 12 гадоў.
Колькасць занятых у эканоміцы працягвае паступова змяншацца, што аднак не выклікае заклапочанасць ураду. Эміграцыя і выхад на пенсію работнікаў дазваляе падтрымліваць невысокі ўзровень беспрацоўя, што з’яўляецца адным з галоўных індыкатараў падтрымання сацыяльна-палітычнай стабільнасці для вышэйшага кіраўніцтва.
Кіруючы клас аптымістычна ацэньвае сітуацыю ў эканоміцы, хутчэй за ўсё, з-за падтрымання занятасці ў дзяржсектары і адсутнасці публічных праяў незадаволенасці насельніцтва ва ўмовах сур’ёзных страт з-за санкцый.
Дзяржаўныя ідэолагі і медыя рэтранслююць расійскую павестку ў дачыненні да вайны ва Украіне. Адначасова ў дзяржаўных медыя працягваюцца чысткі з мэтай падтрымаць лаяльнасць работнікаў гэтай сферы.
Частка кіруючага класу спрабуе ўзмацніць свой уплыў і інстытуцыйна аформіцца ў партыю “улады” на аснове грамадскага аб’ядання “Белая Русь”.
Дзяржапарату не атрымліваецца павялічыць грамадскую падтрымку пенсійнай рэформы, у тым ліку з-за адсутнасці кансэнсусу ў дзяржапараце наконт ашчаджальнай пенсіі.
Такім чынам, кіруючы клас працягне пошук дадатковых сродкаў папаўнення бюджэта за кошт экспрапрыяцыі ў прыватнага бізнесу і паступовага павелічэння падатковага цяжару на насельніцтва.
Падпішыцеся на нашу рассылку
Сітуацыя ў Беларусі