en
Чэрвень 24 – Чэрвень 30, 2024
Кіруючы клас

Адгартаць старонкі да 2000-х – вярнуць народную любоў

Сітуацыя не змянілася
Адгартаць старонкі да 2000-х – вярнуць народную любоў
фота: elements.envato.com

Лукашэнка разлічвае правесці электаральную кампанію з улікам досведу 2000-х: эканамічны рост, паляпшэнне дабрабыту і высокія рэйтынгі даверу. Прэзідэнцкую адміністрацыю ачоліць функцыянер з кантактамі ў Маскве, а курыраваць медыявобраз палітыка возьмецца менеджэр палітычных кампаній дваццацігадовай даўніны. 

Лукашэнка праводзіць кадравыя ракіроўкі ў адміністрацыі прэзідэнта (АП) і знешнепалітычным ведамстве. АП па сваей сутнасці — палітычны штаб дыктатара падчас выбарчых кампаній. Прызначэнне кіраўніком АП экс-амбасадара ў Маскве Крутога мусіць забяспечыць сталы кантакт і ўзаемадзеянне Мінска з Крамлем. Лукашэнка спадзяецца пазбегнуць напружанасці ў адносінах з Масквой — асабліва ў выпадку палітычнага крызісу. Варта зазначыць, што фактычна АП, а не МЗС, выконвае знешнепалітычныя функцыі ў камунікацыі з расійскімі ўладамі.

Лукашэнка ўзмацняе прапагандысцкі кірунак электаральнай кампаніі праз аднаўленне ў вертыкалі медыяменеджара сваіх палітычных ініцыятыў 2000-х. Першым намеснікам кіраўніка АП стала Наталля Пяткевіч — яна вярнулася ва ўладу пасля траплення ў няласку ў 2014 годзе і працяглага забыцця. Пяткевіч адказвала за медыйны кірунак падчас выбараў 2004, 2006 і 2010 гадоў.

Лукашэнка працягвае з насцярожанасцю адносіцца да дыпламатычнага корпусу — страта даверу адбылася ў 2020 годзе. Падчас тых пратэстаў шэраг дыпламатаў падтрымалі патрабаванні народа. Частка з іх пазней далучылася да дэмакратычных сіл — напрыклад, Латушка, Астапенка, Кавалеўскі і Слюнькін.

Напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі-2025 палітык праводзіць ракіроўкі і спрабуе ўзмацніць лаяльнасць супрацоўнікаў знешнепалітычнага ведамства. Экс-кіраўнік МЗС Алейнік накіраваны на ганаровы пенсійны адпачынак у Савет Рэспублікі. Новы кіраўнік МЗС Рыжанкоў засведчыў сваю адданасць падчас працы ў АП. Ціск і чысткі сярод супрацоўнікаў дыпкорпусу не спыняюцца, але з прызначэннем Рыжанкова апаратная вага МЗС павялічваецца.

Такім чынам, Лукашэнка плануе прадэманстраваць грамадству і дзяржапарату вяртанне народнай любові з лічбамі падтрымкі не ніжэйшымі за ўсе папярэднія выбары. На выпадак палітычнага крызісу палітык разлічвае на цесныя кантакты і падтрымку Крамля. Інструктаж сілавога блоку трэба чакаць бліжэй да выбараў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Ліпень 8 – Ліпень 14
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш