en
Верасень 25 – Кастрычнік 1, 2023
Кіруючы клас

Абмежаванне рэнты для агравертыкалі, выбары ў рэпрэсаваным грамадстве

Сітуацыя не змянілася
Абмежаванне рэнты для агравертыкалі, выбары ў рэпрэсаваным грамадстве

Кіруючы клас пераглядае сацыяльныя гарантыі ў сельскай мясцовасці і памяншае зямельную рэнту мясцовай вертыкалі. Пачатак выбарчай кампаніі адпавядае традыйнаму выбарчаму сцэнару кіруючага класа з мінімальным асвятленнем кампаніі ў СМІ, каб пазбегнуть палітызацыі грамадства.

Кіруючы клас пераглядае прыярытэты ў размеркаванні бюджэта і плануе скараціць выдаткі на аграсектар, у тым ліку бюджэтныя ўліванні ў развіццё сельскай мясцовасці. Лукашэнка арыентуе вертыкаль на канцэнтрацыю рэсурсаў на развіццё аграгарадкоў, якіх каля 1,5 тыс. з агульнай колькасці сельскіх населеных пунктаў у 23 тыс. па стану на 01.01.2023 г.

Кіраўнік дзяржавы даў заданне кантралёрам узмацніць ціск на агравертыкаль, а таксама зменшыць карупцыйную рэнту мясцовых чыноўнікаў у размеркаванні зямель. Дзяржкантроль правядзе рэвізію выкарыстання сельгасугоддзяў.

Урад працягвае ручное кіраванне ў сферы гандлю і ў чарговы раз карэктуе пастанову аб жорсткім рэгуляванні. Дзяржаўныя кантралёры карыстаюцца адсутнасцю стабільнасці і недакладнасцямі ў заканадаўстве для экспрапрыяцый, папаўнення бюджэту і пераразмеркаванняў на рынку. У сваю чаргу Лукашэнка атрымлівае рэйтынгавыя бонусы ад папулісцкага ўмяшальніцтва ў цэнаўтварэнне.

Захады рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да ІТ сферы працягваюць прыносіць негатыўныя наступствы. Экспарт ПВТ упершыню ў гісторыі парку зменшыўся і адразу на USD 0,5 млрд. Вышэйшае кіраўніцтва дэманструе гатоўнасць ахвяраваць бюджэтнымі паступленнямі і развіццём перспектыўнай сферы, але мінімізаваць палітычныя рызыкі ад патэнцыйна нелаяльнага ІТ сектара.

Кіруючы клас распачынае кампанію па выбарах у парламент, мясцовыя саветы і УНС з мінімальным інфармацыйным суправаджэннем, каб пазбегнуць палітызацыі грамадства. Хутчэй за ўсё, беларускае кіраўніцтва разлічвае скарыстацца  традыцыйным выбарчым сцэнаром, які быў характэрны ў сітуацыі спячага грамадства і высокай ступені абсэнтэізму. Гэты падыход прадугледжвае нязначную ўвагу грамадства (мінімальным асвятленнем у дзяржмедыя) да электаральнага працэсу падчас фармавання камісій, вылучэння кандыдатаў і агітацыі. Пры гэтым, асноўнымі медыйнымі тварамі будуць не кандыдаты, а прадстаўнікі ЦВК і вертыкалі. Аднак сцэнар прадугледжвае прымусовую мабілізацыю бюджэтнікаў на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання.

Паспяховай рэалізацыі гэтай стратэгіі спрыяюць высокія абсэнтэісцкія настроі сярод прыхільнікаў перамен, а таксама магчымая канфрантацыя ў асяроддзі дэмсіл паміж прыхільнікамі ўдзелу і байкоту.

Мінюст скончыў зачыстку партыйнага поля. У выбарах прымуць удзел беспартыйныя кандыдаты і вылучэнцы ад чатырох лаялісцкіх палітпартый. Кіруючы клас імкнецца сфармаваць партыйнае поле на ўзор расійскай сістэмы. Беларускія лаялісты імітуюць увесь ідэалагічным спектр  – камуністы з КПБ, сацыял-дэмакраты з РПТС, цэнтрысты з “Белая Русь” і лібералы з ЛДП.

Такім чынам, хутчэй за ўсё кіруючы клас будзе імкнуцца захоўваць мінімальную ўвагу грамадства да выбараў падчас фармавання камісій і вылучэння кандыдатаў.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш