en
Жнівень 5 – Жнівень 11, 2024
Грамадства і партыі

Яблык разладу дэмакратычных сіл: палітзняволеныя

Сітуацыя пагоршылася
Яблык разладу дэмакратычных сіл: палітзняволеныя
фота: elements.envato.com

У асяроддзі дэмакратычных сіл растуць напружанасць, узаемныя абвінавачванні і барацьба за рэсурсы. Некаторыя палітычныя партыі спрабуюць умацаваць пазіцыі ў дэмакратычным руху – яны выступаюць з абвінавачваннямі ў адрас кааліцыі Ціханоўскай наконт стратэгіі вызвалення палітзняволеных. Хутчэй за ўсё, улік інтарэсаў апазіцыйных спісаў у кааліцыйным аб’яднанні можа змякчыць прэтэнзіі.

Крытыка кааліцыі Святланы Ціханоўскай узмацнілася пасля таго, як высветлілася: беларускія палітзняволеныя адсутнічалі у абмене між Крамлем і заходнімі краінамі. Апаненткі лідаркі дэмакратычных сілаў усклалі на яе адказнасць за адсутнасць вынікаў па вызваленні беларускіх актывістаў з-за кратаў. Гэта знайшло пэўны водгук у часткі апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Яны спадзяваліся на перамовы Захаду з рэжымам Лукашэнкі, у выніку чаго палітзняволеныя выйшлі б з-за кратаў.

Кааліцыя палітыкаў на чале з экс-спікерам Каадынацыйнай Рады (КР) Ягоравым згубіла ўплыў на парадак дня пасля выбараў у КР. Гэтая кааліцыя спрабуе пазіцыянавацца ў якасці чарговага цэнтру прыцягнення крытыкаў Ціханоўскай. Фракцыя “Беларусы” у КР спярша прызнала Ціханоўскую нацыянальнай лідаркай, а цяпер хоча адазваць галасы. У адрозненні ад мэйнстрымавага санкцыйнага падыходу ў адносінах да афіцыйнага Мінска кааліцыя прасоўвае ідэю абмену заходніх амбасадараў на палітзняволеных.

Пры гэтым дэмакратычныя сілы не з’яўляюцца паўнавартасным перамоўным суб’ектам для рэжыму. Лукашэнка цягам усяго перыяду кіравання ставіць на гульню з нулявой сумай – гэта значыць поўную маргіналізацыю апанентаў. Нават падчас найбольш маштабных за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі пратэстаў 2020 года Лукашэнка заблакаваў магчымасць дыялогу кіруючага класа з апанентамі. Спярша сілавікі выштурхнулі за мяжу абраную прэзідэнтку Ціханоўскую. Затым Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы ў адносінах да іншых лідараў пратэснага руху – прэзідыума КР. У жніўні 2020 года гэты орган ствараўся з удзелам прадстаўнікоў каманд Бабарыкі і Ціханоўскай для пераадолення палітычнага крызісу і перамоў з рэжымам.

Развіцце рэпрэсій мае ўнутраную логіку. Працяглы пераслед апанентаў звязаны з імкненнем кіруючага класа дэматываваць пратэсны рух пасля траўмы-2020. У тым ліку гэтыя прэвентыўныя меры маюць на мэце прадухіліць патэнцыйныя пратэсты ў 2025 годзе падчас чарговых выбараў.

Такім чынам, дэвальвацыя лідарства Ціханоўскай істотна паўплывае на далейшае аслабленне голасу грамадзянскай супольнасці на міжнародным узроўні.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш