en
Травень 27 – Чэрвень 2, 2024
Грамадства і партыі

Выбары ў Каардынацыйную Раду: мабілізацыйная пятля дэмсіл

Сітуацыя не змянілася
Выбары ў Каардынацыйную Раду: мабілізацыйная пятля дэмсіл
Фото: elements.envato.com

Нізкі ўдзел у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) сведчыць пра вяртанне беларускага грамадства ў стан 2019 года. Кааліцыя Ціханоўскай захоўвае адзінства інфраструктуры дэмакратычных палітарганізацый. Аднак у бліжэйшыя месяцы можна чакаць узмацнення дыскусіі наконт ролі абноўленай Каардынацыйнай рады і Аб’яднанага пераходнага кабінета ў дэмакратычным руху.

Дэмакратычныя сілы захоўваюць патэнцыял кіравання пратэсным рухам у выпадку чарговага палітычнага крызісу.

Мабілізацыйныя магчымасці дэмсіл у 2024 годзе адпавядаюць стану, у якім апазіцыя знаходзіліся на пачатку 2020 года. Так, кааліцыя палітарганізацый ангажавала ў праймерыз па выбарах адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта каля 4,5 тыс. актывістаў. У кампаніі ўзялі ўдзел пяць апазіцыйных партый: БХД, ПБНФ, АГП і «Руху за свабоду», БСДП (Грамада).

У анлайн-галасаванні па выбарах дэлегатаў у Каардынацыйную раду ў траўні 2024 года ўдзельнічалі каля 6,7 тыс. чалавек з больш шырокім прадстаўніцтвам ад палітарганізацый (12 выбарчых спісаў).

Аднак фінансавыя рэсурсы, міжнародныя кантакты, тэхналагічныя магчымасці і кампетэнцыі дэмсіл істотна павялічыліся. Так, анлайн-выбары ў КР прайшлі з выкарыстаннем самых перадавых падыходаў.

Пры гэтым у сітуацыі высокага абсэнтэізму і дэпалітызацыі павялічылася барацьба палітарганізацый за абмежаваныя рэсурсы — напрыклад, узрасла колькасць узаемных абвінавачванняў. Так, у медыйны скандал патрапіла адна з найбольш рэйтынгавых ініцыятыў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Паводле журналістаў з Беларускага расследавальніцкага цэнтра, літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам пашпарта «Новай Беларусі», звязана з адным з «гаманцоў» рэжыму Лукашэнкі.

Пашпарт “Новай Беларусі” з’яўляўся адной з найбольш папулярных ініцыятыў дэмсіл сярод палітэмігрантаў. Хутчэй за ўсё, інтарэс да гэтага праекту з боку прыхільнікаў перамен значна аслабне пасля медыйнага рэзанансу, нягледзячы на абвяржэнні абвінавачванняў.

Такім чынам, у бліжэйшыя месяцы можна чакаць павелічэння напружанасці ў асяроддзі дэмсіл і ўзмацненне барацьбы за рэсурсы, якія працягваюць скарачацца.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш