en
Верасень 30 – Кастрычнік 6, 2024
Грамадства і партыі

Выбары-2025: дэмакратычныя сілы адмяжоўваюцца ад унутрыпалітычнага календара

Сітуацыя не змянілася
Выбары-2025: дэмакратычныя сілы адмяжоўваюцца ад унутрыпалітычнага календара
фота: elements.envato.com

Кабінет Святланы Ціханоўскай факусуе ўвагу на міжнароднай дзейнасці: ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і адвакацыі інтарэсаў дыяспары. У выніку дэмакратычныя сілы аддаляюцца ад унутрыбеларускага палітычнага календара, што нясе рызыкі звужэння кола сімпатызантаў. Апазіцыйныя палітыкі спрабуюць перахапіць ініцыятыву ў Кабінета Ціханоўскай па фармаванні парадку дня дэмакратычнага руху. У прыватнасці, Валер Цапкала прапаноўвае стратэгію мабілізацыі грамадства падчас выбарчай кампаніі 2025. 

У грамадстве павялічваецца запатрабаванасць стратэгіі паводзін падчас выбарчай кампаніі-2025. Ініцыятыву у аб’яднаных дэмакратычных сіл у гэтай сферы спрабуюць перахапіць іншыя апазіцыйныя дзеячы. Напрыклад, экс-прэтэндэнт па пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Валер Цапкала прапануе пераняць расійскі досвед. План палітыка заключаецца ў падтрымцы любога альтэрнатыўнага Лукашэнку кандыдата. 

Нягледзячы на пачатак абмеркаванняў, Кабінет Ціханоўскай яшчэ не прадставіў плана на выбары-2025. Хаця Лукашэнка ўжо распачаў перадвыбарчую агітацыю з сілавой зачысткай прыхільнікаў перамен і падрыхтоўкай дзяржапарата, выбаркамаў, назіральнікаў.

У той жа час Кабінет Ціханоўскай дасягнуў поспехаў на міжнароднай арэне ў пытаннях ізаляцыі і пераследзе рэжыму Лукашэнкі. Так, Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах дыктатара. Частку супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Беларусі адклікалі ў Брусель.

Таксама дэмакратычныя сілы працягваюць адстойваць інтарэсы сімпатызантаў у камунікацыі з польскім урадам, што прыносіць станоўчыя вынікі:

*Кіраўнік МЗС Польшчы ўзняў пытанне беларускіх палітвязняў падчас перамоваў у Дзярждэпе ЗША.

*Прадстаўнікі дэмсіл на сустрэчы з міністрам унутраных спраў Польшчы абмеркавалі палягчэнне працэдур легалізацыі беларусаў.

Нягледзячы на развітую інфраструктуру новай хвалі палітэміграцыі, дэмакратычныя сілы з цяжкасцю камунікуюць з патэнцыйнымі прыхільнікамі і іх ангажаваннем у грамадска-палітычную актыўнасць. На гэта ўплываюць аб’ектыўныя чыннікі: дэпалітызацыя беларускага грамадства і рэпрэсіі. З іншага боку, гэта можа быць звязана з адсутнасцю ў дэмсіл медыйных рэсурсаў для камунікацыі з дыяспарай. Так, дэмсілы прыцягнулі на выбары ў КР толькі каля сямі тысяч сімпатызантаў – большасць з іх знаходзілася ў эміграцыі. Аднак у адной толькі Польшчы колькасць эмігрантаў з Беларусі ацэньваецца ў болей за 300 тыс. чалавек.

Такім чынам, наўрад ці дэмсілы правядуць маштабную мабілізацыйную кампанію падчас выбараў у сітуацыі жорсткай аўтарытарнай рэакцыі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 16 – Снежань 22
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш