en
Травень 20 – Травень 26, 2024
Грамадства і партыі

Выбары ў Каардынацыйную Раду: рэканфігурацыя і абнаўленне палітарганізацый

Сітуацыя не змянілася
Выбары ў Каардынацыйную Раду: рэканфігурацыя і абнаўленне палітарганізацый
Фота: https://elements.envato.com

Распрацоўшчыкі і арганізатары выбараў у Каардынацыйную раду (КР) паспяхова зладзілі тэст анлайн сістэмы галасавання. Адпаведна арганізацыя атрымала шанец стаць платформай узгаднення інтарэсаў палітарганізацый. У дэпалітызаваным грамадстве КР можа займець найбольшы ўплыў на дэмакратычны парадак дня. Тады як сістэма галасавання бачыцца інструментам легітымізацыі і зваротнай сувязі дэмакратычнага руху ў выпадку чарговай хвалі палітызацыі грамадства.

На выбарах у КР ні арганізатары, ні распрацоўшчыкі, ні каментатары, ні палітарганізацыі не прагназавалі высокай яўкі. Тым не менш, выбары падсвяцілі найбольш актыўныя групы з палітычнымі амбіцыямі ў дэмакратычным руху. Падчас кампаніі палепшылася зваротная сувязь палітарганізацый з аўдыторыямі. У дадатак дэмсілы пратэставалі мабілізацыйныя магчымасці ў дэпалітызаваным грамадстве.

Падчас галасавання ў Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да VPN-сэрвісаў, што скараціла колькасць удзельнікаў, якія знаходзіліся ўнутры краіны. Для бяспекі людзей арганізатары абмежавалі доступ да сайта галасавання: удзел з Беларусі маглі ўзяць толькі тыя, хто карыстаецца VPN.

Экс-сілавікі з BYPOL патрапілі ў чарговы скандал у сувязі з выкарыстаннем чат-бота плана “Перамога” у асабістых мэтах – для агітацыйнай рассылкі за спісы Аляксандра Азарава. У выніку блок “Права і справядлівасць” быў зняты з выбараў. Кіраўнік BYPOL застаўся без доступу да чат-бота.

Дэмсілы панеслі чарговыя рэпутацыйныя страты. Гэта адмоўна паўплывала на ўзровень даверу да палітарганізацый, а таксама дэматывавала частку актыву — гэтыя людзі праігнаравалі выбары.

Ціханоўская трымала дыстанцыю ў дачыненні да выбарчай кампаніі. Лідарка дэмакратычнай Беларусі падкрэсліла істотную ролю КР у архітэктуры дэмсіл, аднак не заклікала прыхільнікаў узяць удзел у галасаванні.

Такім чынам, па выніках выбараў у КР дэмсілы скарэктуюць падыходы і стратэгіі ў камунікацыі з заходнімі сталіцамі на аснове зваротнай сувязі з сімпатызантамі.

Вы паспяхова падпісаныя

Падпішыцеся на нашу рассылку

Раз на тыдзень у каардынацыі з групай вядучых беларускіх аналітыкаў мы даем аналітычныя каментары да найбольш актуальных і актуальных пытанняў, у тым ліку да закулісных працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі, на беларускай, рускай і англійскай мовах.
EN
BE/RU
Падпісацца

Сітуацыя ў Беларусі

Снежань 9 – Снежань 15
Прагледзець усе

Падпішыцеся на нас

Чытаць больш